17 сакавіка ў араторыі, што дзейнічае пры парафіі св. Андрэя ў Лынтупах, адбыўся ІІІ Біблійны конкурс для дзяцей. Яго арганізавала с. Люцына Вонс.
У гэтым годзе конкурс адбыўся падчас Вялікага Посту, таму дзеці атрымалі заданне прачытаць “Муку Пана нашага Езуса Хрыста паводле Евангелля св. Яна”. За месяц кожны, хто пажадаў узяць удзел у конкурсе, атрымаў фрагмент Евангелля.
Дзеці падышлі да конкурсу вельмі адказна: рыхтаваліся дома, а таксама на сустрэчах у араторыі. Таму і атрымалі высокія балы.
Першае месца занялі сёстры Дзіяна Цюкша і Рэната Цюкша. Дзяўчынкі адказалі правільна на ўсе пытанні.
Другое месца атрымалі Рэната Макрыцкая і Ангеліна Сняжкова.
Трэцяе месца было прысуджана Анастасіі Шпынёвай і Таццяне Руткоўскай.
Узнагароды для пераможцаў былі наступныя: Святое Пісанне, гульні і школьныя прылады.
Арганізатары конкурсу дзякуюць пробашчу парафіі і спадарыні Элі Хмылка за працу ў журы.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!





