Айцы-францішкане сардэчна запрашаюць на св. Імшу падзякі за дар беатыфікацыі а. Міхала Тамашка і а. Збігнева Стшалкоўскага, францішканскіх мучанікаў з Перу.
Айцец Міхал Тамашак і айцец Збігнеў Стшалкоўскі былі місіянерамі кракаўскай правінцыі францішканаў (OFMConv). З любоўю служылі Богу і людзям аж да адання жыцця 9 жніўня 1991 года ў мясцовасці Пар’якота, у перувіянскіх Андах. Тэрарысты мааістычнай групоўкі “Светлы шлях” забілі іх, сцвярджаючы, што падманвалі люд, абвяшчалі супакой і ўсыплялі людзей рэлігіяй праз Св. Імшу, Святое Пісанне, Ружанец; учынілі так, што мясцовы люд супраціўляўся рэвалюцыі. Пахаваныя ў касцёле ў Парыякота. Іх беатыфікацыя адбудзецца 5 снежня 2015 году ў Чымботэ (Перу).
У суботу 12 снежня, а 13 гадзіне ў францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбудзецца ўрачыстая Літургія, якую ўзначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч. Запрашаем усіх узяць удзел у гэтай важнай для Касцёла і Ордэну падзеі разам з Францішканамі з усёй Беларусі.
бр. Яўген Голуб
