Авторские архивы: catholic_admin

У Бразіліі Хрыстос «апрануў» медыцынскі халат. Фотафакт

Сусветна вядомая скульптура Хрыста Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанейра была падсветлена, як быццам Езус быў у белым халаце ўрача, паведамляе aleteia.org. Гэта знак падзякі лекарам, якія змагаюцца з каранавірусам. Ля падножжа статуі адбылася велікодная Літургія, якую ўзначаліў арцыбіскуп Дом Арані. Пасля Імшы гэтая сусветна вядомая статуя, якая ўзвышаецца ў Бразіліі, ператварылася ў сімвал падзякі лекарам за барацьбу з пандэміяй. Хрыстос, Які з’яўляецца ...

Читать далее »

Папа Францішак: калі Езус уваскрос, можам з даверам глядзець на ўсе падзеі

Няхай упэўненасць ва ўваскрасенні Хрыста ўмацуе веру кожнага ахрышчанага і падбадзёрыць тых, хто перажывае пакуты і цяжкасці, — пажадаў Папа Рымскі перад малітвай “Уладарка неба” 13 красавіка 2020 года. Прапануем поўны пераклад на беларускую мову разважання Святога Айца, якое прагучала з бібліятэкі Апостальскага палаца: “Сёння, у Панядзелак Анёла, зноў гучыць радаснае вестка пра ўваскрасенне Хрыста. Евангельскі ўрывак (пар. Мц 28,8-15) ...

Читать далее »

Велікодны тэст

Вялікдзень з’яўляецца самай вялікай хрысціянскай урачыстасцю. Яго называюць “святам святаў”. У гэты дзень Хрыстус сваёю крывёю адкупіў увесь свет. Праверце свае веды ў новым святочным тэсце “Каталіцкага Весніка”. Падрыхтавала Вікторыя Колзун

Читать далее »

Благаслаўленне «Urbi et Orbi»: Не бойцеся! Пан не пакінуў нас!

Няхай Езус, Які зруйнаваў смерць, рассее цемру нашага чалавецтва і ўвядзе нас у свой слаўны дзень, які не ведае канца,- пажадаў Папа ў пасланні, якім суправадзіў велікоднае благаслаўленне “Urbi et Orbi”. У нядзелю, 12 красавіка 2020 г., пасля заканчэння ўрачыстай св. Імшы, Папа Францішак звярнуўся да вернікаў усяго свету з галоўнага алтара базылікі св. Пятра. Прапануем поўны тэкст разважання Папы: ...

Читать далее »

Уваскрасенне… ці веру ў гэта?

Калі думаю аб тым, што адбываецца вакол: пажары ў Аўстраліі, нашэсце саранчы ў Саудаўскай Аравіі, Афрыцы і Азіі, пандэмія каронавіруса, якая выйшла з Кітая і запаланяе Еўропу і ўсю зямлю, – здаецца, што наступае канец свету. Узгадваюцца словы Езуса аб тым, што адбудзецца, калі Ён прыйдзе ў другі раз. “Будуць знакі на сонцы, месяцы і зорках, а на зямлі – ...

Читать далее »

Расклад святочных праграм на беларускім тэлебачанні на нядзелю і панядзелак

Нядзеля, 12 красавіка: 06.00 — Слова мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на ўрачыстасць Уваскрасення Езуса. Тэлеканал «Беларусь 1» 07.00 — ПАЎТОР трансляцыі пасхальнай Вiгiлii з касцёла Святога Антонiя Падуанскага ў Паставах. Тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» альбо на нашым сайце. 16.20 — трансляцыя Велікоднага Паслання Папы Францішка і бласлаўлення «Гораду і Свету» з Ватыкана. Тэлеканал «Беларусь 3» 17.00 — Франсіс Пуленк. Кантата «Stabat Mater» («Сумна Маці»). ...

Читать далее »

Прамая трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе з касцёла ў Паставах

Дарагія сябры! Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканале «Беларусь-4 Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з касцёла Святога Антонія Падуанскага ў Паставах 11 красавіка ў 21.00. Паўтор трансляцыі 12 красавіка ў 7.00. Глядзець гэтую прамую трансляцыю будзе магчымасць і на нашым сайце Catholicnews.by. Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па розных прычынах не зможа быць на набажэнствах у ...

Читать далее »

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Шаноўныя святары, кансэкраваныя браты і сёстры, дарагія вернікі, суайчыннікі! Хрысціянская вера – гэта няспынны напамін чалавецтву пра тое, што яно не пакінутае на волю сляпога лёсу. Мы не наступствы выпадковых падзей ці здарэнняў у Сусвеце, але плён творчага акту Сутнасці, недасяжнай нам у поўнай меры, але Якая паказвае нам няспынна сваю бязмежную Любоў. Сутнасці, для Якой мы з’яўляемся дзецьмі, непаслухмянасць ...

Читать далее »

У Браславе развіталіся са спачылай маці кс. Аляксандра Амяльчэні

7 красавіка, у аўторак, пасля працяглай хваробы памерла маці ксяндза Аляксандра Амяльчэні, ураджэнца Браслаўшчыны, дырэктара Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Пахавальная святая Імша адбылася ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёр. Літургію ўдзень 9 красавіка ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У казанні іерарх падкрэсліў моц веры спадарыні Элеаноры, дзякуючы якой жанчына змагла пераадолець цяжкасці жыцця і выхаваць двух сыноў, адзін з якіх ...

Читать далее »