Айцы францішкане запрашаюць ахвотных у Удзела, каб з 5 па 7 мая правесці «Weekend з Марыяй» у «беларускім Непакалянаве» — мястэчку Беззаганнай. Сустрэча адбудзецца ў францішканскім кляштары. Тэма — «Хто Ты, Марыя». Запрошаны госць — ксёндз Павел Лемех ОМІ. Падрабязная інфармацыя, праграма і анлайн рэгістрацыя ўдзельнікаў па спасылцы ТУТ>>> або па тэлефоне: +375 (29) 772-56-78 Па пытаннях звяртацца праз сацыяльную сетку Інстаграм @weekend_mary catholic.by
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі
Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску паведамляе, што з мая 2023 года аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі. Святая Імша будзе цэлебравацца кожную трэцюю сераду месяца ў 16.00 (г. зн. 17 мая, 21 чэрвеня, 19 ліпеня і г.д.) Па просьбе пацыентаў і індывідуальнай дамоўленасці са святаром, святая Імша можа быць адпраўлена ў іншы дзень і час. Капліца знаходзіцца ...
Читать далее »Апостальскі візіт Папы Францішка ў Венгрыю. Асноўныя моманты
Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Венгрыю праходзіла з 28 па 30 красавіка 2023 года. Гэта было 41-е Апостальскае падарожжа Папы Францішка. Яно адбылося пад дэвізам: Хрыстус – наша будучыня. Напружаны графік уключаў сустрэчы з палітычнымі ўладамі, прадстаўнікамі Касцёла, дзеячамі навукі і культуры, моладдзю. Акрамя таго, Пантыфік прывітаў і выслухаў найбольш уразлівых членаў грамадства: сляпых і хворых дзяцей, бедных і бежанцаў. ...
Читать далее »Арцыбіскуп Гуджэроці прызначаны легатам на ўрачыстасці ў Будславе
Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, сваім спецыяльны пасланнікам на ўрачыстасці 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай адбудуцца з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 2023 года. Арцыбіскуп Гуджэроці не аднойчы наведваў Будслаў падчас свайго служэння ў якасці Апостальскага нунцыя ў Беларусі. Падчас святой Імшы ў беларускім Нацыянальным марыйным ...
Читать далее »У Браславе разам з Апостальскім нунцыем адзначылі 100-годдзе Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі
Крыху гісторыі 100 гадоў таму, у 1923 годзе, бласлаўлёны Юры Матулевіч, будучы арцыбіскупам Віленскай дыяцэзіі, заснаваў Кангрэгацыю Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, прызначаную пераважна для патрэб дыяцэзіі, з мэтай распаўсюджвання рэлігійнай адукацыі і развіцця сакрамантальнага жыцця мясцовага насельніцтва. Таксама сёстры павінны былі весці місіянерскую працу сярод шматлікіх праваслаўных хрысціян раёна. Суполка пачала стварацца ў мястэчку Друя на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. ...
Читать далее »Разважанне на ІV Велікодную нядзелю. Год А. 30 красавіка
Евангелле Ян 10, 1–10 У той час: Езус сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто ўваходзіць не праз браму на авечы двор, але залазіць інакш, той злодзей і злачынец. А хто ўваходзіць праз браму, той пастыр авечак. Брамнік яму адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага; кліча сваіх авечак па імені і выводзіць іх. А калі ўсіх выведзе, ідзе перад імі, і ...
Читать далее »Зварот на нядзелю добрага пастыра 2023 года Біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, старшыні камісіі па справвах фармацыі семінарыстаў і святароў пры ККББ
Глыбокапаважаныя святары і манаскія асобы! Дарагія браты і сёстры! У IV Велікодную нядзелю, якую Касцёл называе нядзеляй Добрага Пастыра, мы адзначаем 60-ы Сустветны дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. Слова пакліканне азначае заклік і прадугледжвае, што хтосьці кліча і кагосьці клічуць. Безумоўна, як католікі мы атаясамліваем таго, хто заклікае, з самім Богам. Мы верым, што Бог мае ...
Читать далее »Папскае пасланне: Касцёл – гэта сімфонія пакліканняў
Папа звярнуўся да вернікаў, асабліва да моладзі, з нагоды 60-га Сусветнага дня малітвы аб пакліканнях, заснаванага Паўлам VI у 1964 годзе падчас Другога Ватыканскага сабора. Папа Францішак прапанаваў паразважаць над сёлетняй тэмай Пакліканне: ласка і місія, каб са здзіўленнем зразумець, што пакліканне Пана — гэта ласка, дар і адначасова абавязацельства ісці і несці Евангелле. Мы пакліканы да сведчання веры, якая ...
Читать далее »В чём разница между медитацией и созерцанием?
Среди множества различных форм молитвы в христианской традиции особое место занимают медитация и созерцание. На первый взгляд может показаться, что эти термины описывают одно и то же, но при более внимательном рассмотрении они являют разные способы молитвы. Катехизис Католической Церкви определяет медитацию как “молитвенный поиск, который побуждает к работе мысль, воображение, эмоции и желания. Она имеет целью в вере усвоить ...
Читать далее »Святы Айцец распачаў падарожжа ў Венгрыю
Раніцай 28 красавіка 2023 года Папа Францішак распачаў сваё 41-е Апостальскае падарожжа. Ён наведае Венгрыю па запрашэнні дзяржаўных і касцёльных уладаў краіны. У 8:21 па сярэднееўрапейскім часе самалёт Airbus A320 neo італьянскай авіякампаніі ITA Airways з Пантыфікам на борце вылецеў з аэрапорта Ф’юмічына ў Будапешт. Палёт будзе працягвацца каля 1 гадзіны 50 хвілін, за гэты час самалёт пераадолее ў паветры ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!