Надыходзячы Адвэнт і парафіяльны адпуст ў гонар Св. Андрэя Апостала ў Лынтупах стаў падставай для таго, каб у сераду, 23 лістапада, у парафіяльным араторыўме адбылася святочная сустрэча — «Андрэйкі».
У забаве прынялі ўдзел 60 дзяцей з Лынтуп і Палесся. Маленькія вернікі мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы.
Паводле lyntupy.by
