Алімпійскі звон трапіць у сабор Нотр-Дам

Алімпійскі звон Пераможцы

Алімпійскі звон Пераможцы, які зараз знаходзіцца на Стад дэ Франс у Парыжы, пасля Летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 года будзе перамешчаны ў сабор Нотр-Дам.

500-кілаграмовы бронзавы звон стане лептай у аднаўленне славутага храма, які пацярпеў ад пажару ў 2019 годзе. Плануецца, што ў верасні ён будзе ўсталяваны ў адной з веж сабора і ўпершыню празвініць 8 снежня 2024 года падчас цырымоніі адкрыцця адноўленага Нотр-Дам.

Гэты крок сімвалізуе ўнёсак Алімпійскіх гульняў у аднаўленне гістарычнага помніка і захаванне алімпійскага духу ў Парыжы.

Ідэя звона належыць арганізацыйнаму камітэту Алімпійскіх гульняў. Яго выраб з гравіроўкай Paris 2024 даручылі традыцыйнай ліцейнай майстэрні Cornille Havard у Нармандыі. Гэтая ж кампанія аднавіла і званы, пашкоджаныя падчас пажару ў Нотр-Дам.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку