Акцёр Арнольд Шварцэнэгер на свята Божага Нараджэння зрабіў падарунак патрабуючым ветэранам з Лос-Анджэлеса

Арнольд Шварцэнэгер з нагоды свята Божага Нараджэння вырашыў зрабіць беспрэцэдэнтны падарунак патрабуючым ветэранам з Лос-Анджэлеса.

Пра калядны падарунак ён напісаў у сваім Twitter: «У Лос-Анджэлесе было пастаўлена 25 мікрадомаў, якія я падарыў бяздомным ветэранам. Было фантастычна правесці некаторы час з нашымі героямі і вітаць іх у новых дамах», — напісаў акцёр.

І дадаў: «вось што такое Каляды. Ва ўсіх нас ёсць магчымасць зрабіць нешта добрае ў гэты час. Гэта не павінна быць чымсьці вялікім. Знайдзіце некалькі хвілін свайго часу, каб дапамагчы каму-небудзь». Акрамя таго, акцёр перадаў бяздомным 250 тыс.даляраў.

У Лос-Анджэлесе на вуліцы жывуць каля 4 тысяч былых вайскоўцаў ЗША. Ва ўсталёўцы дамоў для ветэранаў дапамог Фонд Village for Vets. «Мы даказалі, што, працуючы разам, мы можам вырашыць любую праблему», — адзначыў Шварцэнэгер.

Бездамоўе ў гэтым рэгіёне ЗША — вялікая праблема. Афіцыйная колькасць бяздомных у Лос-Анджэлесе ў 2019-2020 гадах вырасла амаль на 13% і ў цяперашні час складае больш за 66 тысяч чалавек.

pl.aleteia.org
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку