У выпуснікоў сёлета пачынаецца выбар жыццёвага шляху і ўваходжанне ў дарослае жыццё, якому будуць папярэднічаць школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэставанне. Айцы піяры ў гэтыя складаныя хвіліны не хочуць пакінуць выпускнікоў, таму прапануюць ім далучыцца да малітоўнай акцыі «Духоўнае “ўсынаўленне” выпускнікоў».
Айцы піяры — законная супольнасць святароў і братоў, заснаваная ў Рыме св. Юзафам Каласансам. Ордэн мае дзейсны характар, г. зн. яго галоўнай мэтай з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі.
На працягу ўсіх дзён, падчас якіх выпускнікі будуць здаваць экзамены, за іх будуць маліцца айцы піяры і ўсе, хто пажадае да іх далучыцца.
З 1 па 28 чэрвеня пасля святой Імшы а 19-й гадзіне, падчас чэрвеньскага набажэнства, у касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне будзе адбывацца дадатковае набажэнства да Божай Міласэрнасці, злучанае з малітвай да Духа Святога, з просьбай аб тым, каб выпускнікі добра здалі экзамены і напісалі тэсты, а таксама аб добрым выбары жыццёвага шляху.
Калі нехта не зможа трапіць у Шчучын на малітву, гэта можна будзе зрабіць індывідуальна, напрыклад, дома.
Каб далучыцца да акцыі «Духоўнае “ўсынаўленне” выпускнікоў», трэба выслаць на старонку vk.com/vitalisluka або на электронны адрас shma@poczta.fm сваё імя і прозвішча, а таксама назву горада пражывання, і дапісаць: Духоўнае “ўсынаўленне” выпускнікоў. Кожнаму, хто далучыцца да гэтай акцыі, будзе выслана пацвярджэнне, што яго ўзялі пад сваю духоўную апеку. Запісвацца можна да 31 мая.
Таксама 1 чэрвеня а 19-ай гадзіне ў касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбудзецца святая Імша за ўсіх выпускнікоў з нагоды распачацця «Духоўнага “ўсынаўлення” выпускнікоў».
Айцы піяры запрашаюць усіх, каму не абыякавы лёс выпускнікоў, далучыцца да малітвы. Зрабіць гэта можна сваёй прысутнасцю на набажэнствах у Шчучыне або індывідуальна дома ці ў сваім парафіяльным касцёле. Асаблівым чынам гэтая прапанова скіравана да ўсіх настаўнікаў і бацькоў выпускнікоў.
Хто ўжо пажадаў узяць малітоўную адказнасць за справу «Духоўнага “ўсынаўлення” выпускнікоў», просьба паведаміць аб рашэнні і выслаць на старонку vk.com/vitalisluka або на электронны адрас shma@poczta.fm сваё імя і прозвішча, а таксама назву горада пражывання, з дадаткам: Далучаюся да малітвы за выпускнікоў. Тады будзе магчымасць атрымаць малітвы, якія будуць выкарыстаны падчас набажэнства за выпускнікоў.
Айцы піяры
