Як і кожны год, 25 жніўня, айцы піяры ўспамінаюць, магчыма, мала вядомага ў Беларусі святога, але таго, хто ў гісторыі паўсюднага Касцёла адыграў немалую ролю і пакінуў пэўны след, асабліва ў навучанні і выхаванні бедных дзяцей і моладзі. Святы Юзаф Каласанс – заснавальнік ордэна піяраў, якія таксама працуюць у нашай краіне, а дакладней у Шчучыне, Лідзе і Чаусах.
У сувязі з гэтым, некалькі дзён назад адбыліся рэкалекцыі паклікання для юнакоў з піярскіх парафій. Падчас гэтых рэкалекцый, якія правёў а. Аляксандар Махнач SP, удзельнікі засяродзілі сваю ўвагу не толькі на асобе святога Юзафа, але і на аснове кожнага святарскага паклікання — на Дванаццаці Апосталах, звяртаючы ўвагу на іх жыццё і на тое, якім чынам яны былі абраныя Хрыстом.
З нагоды ўрачыстасці святога Юзафа айцы жадаюць усім братам заставацца вернымі свайму пакліканню, а таксама шматлікіх святых пакліканняў для піярскага закону.
А. Віталій Слука SP, тэкст
А. Аляксандар Махнач SP, фота
