Адзначыць Дзень святога Валянціна запрашаюць у Смалявічы

14 лютага Касцёл адзначае Дзень святых Кірылы і Мяфодзія, асветнікаў славян і заступнікаў Еўропы. Аднак тая ж дата больш вядомая ў свеце як Дзень святога Валянціна або Дзень усіх закаханых. Сапраўды, на 14 лютага ў Касцёле таксама прыходзіцца ўспамін каталіцкага святога Валянціна, біскупа і мучаніка.

Пра гэтага святога захавалася вельмі мала звестак. Ён быў біскупам у італьянскім горадзе Церні, дзе каля 268 года прыняў пакутніцкую смерць, абставіны якой не вядомыя. Паводле легенды, тагачасны імператар лічыў, што самотны мужчына — без сям’і, жонкі і абавязкаў — лепш змагаецца на поле бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца. Святы Валянцін употай асвячаў шлюбы, за што яго кінулі ў турму і адсеклі галаву.

У Беларусі ёсць толькі адна парафія святога Валянціна — у Смалявічах Мінскай вобласці. І 14 лютага тут адзначаецца парафіяльная свята, якое пачнецца ў 9.30 святой Імшой. А затым у ніжнім касцёле свята ў гонар святога Валянціна працягнецца забаўляльнай праграмай і сустрэчай за сталом. Арганізатары запрашаюць ўсіх закаханых!

katolik-gomel.by

для друку для друку