У ноч з 26 на 27 мая памёр арцыбіскуп Пётр Мальчук, ардынарый Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Адбылося гэта ў Гродне, дзе іерарх прымаў удзел у Эўхарыстычным кангрэсе, паведамляе kmc.in.ua.
Сёння, у 18 гадзін, будзе адпраўлена св. Імша ў інтэнцыі памерлага, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, пацвердзіў капелан памерлага арцыбіскупа а. Матэуш Адамскі.
25 мая, у другі дзень Эўхарыстычнага кангрэсу, арцыбіскуп Пётр Мальчук адказваў на пытанні журналістаў «Каталіцкага Весніка».
Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» выказвае шчырыя словы спачування.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!