16 лістапада 2022 года ў Старшынёй камісіі Агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, былі абвешчаны тэма і дэвіз 2023 пастырскага года.
Паведамленне
Старшыні камісіі Агульнага душпастырства
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
Кантынентальны этап Сінду Біскупаў аб сінадальнасці засяродзіў сваю ўвагу на больш актыўным удзеле свецкіх вернікаў у ажыццяўленні місіі Касцёла ў наш час.
Зыходзячы з гэтага, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі у 2023 годзе вырашыла прысвяціць пастырскі год апостальству свецкіх вернікаў. Дэвіз года: «Апостальства свецкіх — знак надзеі для Касцёла ў Беларусі».
На плённае перажыванне пастырскага года, прысвечанага апостальству свецкіх вернікаў, ад усяго сэрца благаслаўляю
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Старшыня камісіі агульнага душпастырства
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Паводле Catholic.by
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!