15 кастрычніка 2026 года Папа Леў XIV, які знаходзіцца на лячэнні ў рымскай клініцы імя Агасціна Джэмэлі, аднавіў працоўную дзейнасць. У другой палове дня ён сустрэўся з арцыбіскупам Паола Рудэлі, субстытутам Дзяржаўнага сакратарыята па агульных пытаннях.
Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, сустрэча адбылася ў кантэксце вяртання Пантыфіка да працы пасля хірургічнай аперацыі на лёгкім, якую ён перанёс 13 кастрычніка.
Паводле доктара Луіджы Карбонэ і прафесара Стэфана Маргарытора, пасляаперацыйнае аднаўленне праапераванага лёгкага Папы праходзіць добра, а вынікі планавых абследаванняў адпавядаюць норме. Падчас сеансу фізіятэрапіі Святы Айцец выканаў поўны комплекс рухальных практыкаванняў.
Марыя Валодзіна, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
