Як вядома, у лістападзе Каталіцкі Касцёл асабліва моліцца за памерлых. З гэтай нагоды прапануем матэрыял аб міфах адносна чыстца.
Бачанне чыстца ў большасці людзей сфармавана міфамі і ілжывымі ўяўленнямі.
Па-першае, вось як Катэхізіс Каталіцкага Касцёла апісвае чысцец:
«Тыя, хто памірае ў ласцы і сяброўстве з Богам, але не зусім ачышчанымі, хоць ім і забяспечана вечнае збаўленне, пасля смерці перажываюць ачышчэнне, каб здабыць святасць, неабходную для ўступлення ў радасць нябесную. Касцёл называе чыстцам гэта канчатковае ачышчэнне абраных, зусім іншае, чым пакаранне праклятых».
«Гэта вучэнне абапіраецца таксама і на практыцы малітвы за памерлых, пра якую ўжо кажа Святое Пісанне… Ад ранніх часоў Касцёл ушанаваў памяць загінулых і маліўся за іх, прыносячы ў прыватнасці эўхарыстычную ахвяру…, каб, ачышчаныя, яны маглі дайсці да бласлаўлёнага бачанне Бога. Царква таксама рэкамендуе даваць міласціну, здзяйсняць адпусты і пакаянне дзеля памерлых…» (ККЦ 1030-1032)
А вось 5 самых распаўсюджаных міфаў пра чысцец:
Міф 1. Чысцец — гэта другі шанец на выратаванне
Праўда. Пасля смерці вечны лёс чалавека наканаваны: будзе вечнасць на нябёсах або ў пекле. Чысцец — гэта часовае месца, куды людзі, якім вызначана жыццё вечнае, могуць патрапіць, каб падрыхтавацца да нябёсаў. Апынуўшыся ў чыстцы, чалавек не можа змяніць свой вечны лёс — не існуе другога шанцу пасля смерці.
Міф 2. У Бібліі няма чыстца
Праўда. У Першым пасланні да Карынцянаў Павел апісвае перыяд пасля смерці, але яшчэ перад уваходам на неба, у якім хрысціянін чысціцца агнём. Гэта чысцец.
Існуюць іншыя біблійныя сведчанні, напрыклад, у Евангеллі ад Мацвея Езус згадвае пра магчымасць прабачэння грахоў пасля смерці, а таксама ў Другой Кнізе Макабэяў прыцягвае ўвагу практыка маліцца за памерлых (паняцце чыстца набывае сэнс).
Міф 3. Чысцец — гэта спосаб быць выратаваным па-за Хрыстом
Праўда. Як ужо згадвалася, чысцец існуе толькі для людзей, якія памерлі ў прымірэнні з Хрыстом і якім прызначанае неба. Акрамя таго, працэс ачышчэння ў чыстцы адбываецца толькі праз ласку Езуса Хрыста. Дык вось, замест таго, каб канкурыраваць з Хрыстом, чысцец — гэта сродак ласкі Хрыстовай.
Міф 4. Адпусты – адзін са шляхоў купіць выратаванне
Праўда. Індульгенцыя — гэта практыка, заснаваная Царквой, якая абмяжоўвае або ліквідуе неабходнасць трапіць у чысцец пасля смерці. Аднак адпусты не вызначаюць у пытанні, ідзе чалавек у рай або ў пекла.
Акрамя таго, паколькі гістарычна мелі месца злоўжыванні індульгенцыямі, продаж духоўных рэчаў Каталіцкая Царква лічыць грахом.
Міф 5. Малітвы за памерлых — гэта познесярэднявечны заняпад веры
Праўда. На самай справе, малітвы за памерлых практыкавалася габрэямі яшчэ да Езуса, як распавядаецца ў Другой Кнізе Макабэяў. Існавала гэтая практыка таксама і ў ранняй Царкве.
Пераклад з CREDO са спасылкай на ChurchPop
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!