Важаць яны ў сярэднім па кілаграму.
Упершыню ў Польшчы нарадзіліся адразу шэсць немаўлятаў-блізнят. Незвычайныя роды адбыліся ў Кракаве. Роды правялі праз кесарава сячэнне на 29 тыдні цяжарнасці. Мама шасцярні адчувае сябе добра і шчаслівая, адзначаюць медыкі. Імя парадзіхі пакуль не называецца.
Немаўляты – чатыры дзяўчынкі і два хлопчыкі – пакуль знаходзяцца ў інкубатары для неданошаных дзяцей. Двайняты важаць у сярэднім па кілаграму, аднаму з іх пакуль дыхаць дапамагаюць апараты.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўжо павіншаваў бацькоў і медперсанал з унікальнымі родамі. Бо нараджэнне шасцярні – вельмі рэдкая з’ява ў свеце. Пры гэтым яшчэ радзей нованароджаныя застаюцца ў жывых, паведамляецца ў сусветнай прэсе.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!