14 лютага, ва ўспамін св. Кірыла і Мяфодзія, а таксама св. Валянціна, у Беларусі адкрылася новая хрысціянская інтэрнэт-крама Dobry-pastyr.by. У ёй можна набыць розныя хрысціянскія сувеніры, пачынаючы ад handmade паштовак, заканчваючы сувенірамі для аўто.
«Сёння свет вельмі патрабуе сведчання пра Бога, а таксама Яго дабрыні. Так і нарадзілася ідэя гэтай крамы – каб праз прыгожыя дызайнерскія рэчы кожны чалавек мог несці Бога і Яго слова ў сваё штодзённае жыццё», — распавядае стваральніца крамы Аляксандра Шчыглінская.
«Назва «Добры Пастыр» менавіта аб гэтым і гаворыць: пра дабрыню Бога, з якой прагне сустрэцца кожны чалавек. Дабрыня – гэта мова, якую пачуе глухі і ўбачыць сляпы, і менавіта гэтая мова здольная крануць сэрца любога чалавека.»
На сённяшні дзень у краме можна набыць:
- календары з біблійнымі цытатамі і каталіцкімі традыцыямі, якія дапамогуць планаваць свой час разам з Богам;
- вокладкі для пашпартоў з хрысціянскай сімволікай, якія будуць нагадваць аб сапраўдным грамадзянсте ў небе;
- рамкі для нумароў аўто з хрысціянскімі надпісамі;
- бланкі для запісаў;
- блакноты Handmade;
- упрыгожванні і інш.
Усе рэчы можна замовіць і атрымаць праз пошту.
У краме дзейнічаюць таксама і акцыі з нагоды адкрыцця – першым 10-ці пакупнікам праз сайт дыск з хрысціянскімі спевамі ў падарунак.
Таксама пры набыцці любога тавару ў замову будзе пакладзены невялічкі сркутак з цытатай са Святога Пісання – нават калі вы даўно не чыталі Біблію, то можа быць, менавіта гэтае слова абудзіць вас да жадання больш блізкіх адносінаў з Богам і адновіць вашу надзею на Яго дабрыню.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!





