У наваполацкі касцёл Сэрца Езуса з’ехалася больш за сто святароў і манахінь з Віцебскай дыяцэзіі, каб павіншаваць адзін аднаго і свайго біскупа Алега Буткевіча з надыходзячымі Калядамі.
Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца кожны месяц, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з біскупам. Але гэта была своеасаблівая – святочная.
Спачатку Яго Эксцэленцыя прывітаў усіх і зазначыў, што гэтая сустрэча яднае прысутных. “Хоць мы і ўсе розныя, але ўтвараем адну сям’ю. А праз дзяленне аплаткам кожны павінен адчуць гэтую еднасць і несці яе да людзей”, — зазначыў біскуп Алег Буткевіч.
Далей адбылася св. Імша, на якой маліліся за еднасць вернікаў, потым разглядаліся надзённыя пытанні Касцёла. А пасля благаслаўлення святары, законныя сёстры, журналісты і біскуп дзяліліся аплаткам і выказвалі самыя шчырыя падажанні адзін аднаму.
Таццяна Смоткіна, тэкст
Марына Сінкевіч, фота
