У Браславе ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў пройдуць сёлета 21-22 жніўня.
Праграма ўрачыстасцей:
Пятніца, 21 жніўня
18.00 — святая Імша для пілігрымаў. Эўхарыстыю ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі;
20.00 — канцэрт духоўнай музыкі;
21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, канферэнцыя;
22.30 — набажэнства (вернікі Усходняга абраду).
Субота, 22 жніўня
24.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай. Эўхарыстыю ўзначаліць Мітрапаліт Віленскі арцыбіскуп Гінтарас Грушас;
01.30 — ружанцовая малітва, працэсія з копіяй абраза Маці Божай Валадаркі азёраў;
03.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і набажэнства да Божай міласэрнасці;
07.00 — гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
08.00 — святая Імша. Эўхарыстыю будуць цэлебраваць святары, якія паходзяць з Браслава. Эўхарыстую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч;
09.00 — ружанцовая малітва;
11.00 — галоўная ўрачыстая святая Імша на палявым алтары. Эўхарыстыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!