У Нясвіжы памоляцца за Мікалая Радзівіла ў 400-ю гадавіну яго смерці

RadzivilУ Нясвіжы ў парафіі Божага Цела 26 лютага ў 11 гадзін адбудзецца Святая Імша ў 400-ую гадавіну скону Мікалая Крыштафа Радзівіла (Сіроткі).

Мікалай Радзівіл (Сіротка) быў фундатарам касцёла ў Нясвіжы, а таксама іншых святыняў у Новым Свержані, Дзераўной, Міры, Чарнаўчыцах.

Пробашч касцёла ў Нясвіжы і парафіяне запрашаюць усіх жадаючых на Імшу ў гонар Мікалая Радзівіла (Сіроткі), каб выказаць удзячнасць Богу за дар гэтага чалавека для Нясвіжа і ўсёй Беларусі.

Мікалай Крыштаф з роду Радзівілаў, сын Вялікага канцлера Літоўскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага і Альжбеты з Шыдлавецкіх, валодаў найбуйнейшымі зямельнымі ўладаннямі. Разам з братамі Станіславам і Альбрыхтам стварыў у 1586 годзе Нясвіжскую, Клецкую і Алыцкую ардынацыі, стаў першым нясвіжскім ардынатам. У 1579 годзе выдаў прывілей на самакіраванне гораду Мір. Па яго хадатайніцтву ў 1586 годзе Стэфан Баторый даў Нясвіжу магдэбургскае права. Фундаваў шматлікія касцёлы і шпіталі. Збудаваў замкі ў Бялай і Нясвіжы, дзе сабраў галерэю партрэтаў, бібліятэку, Нясвіжскі езуіцкі калегіум, Нясвіжскі кляштар бенедыктынак, Нясвіжскі кляштар бернардынаў, заклаў парк у Альбе (пад Нясвіжам).

Па ініцыятыве Мікалая Крыштафа Радзівіла і за яго кошт выдадзеная першая дакладная карта ВКЛ.

krynica.info

для друку для друку