У Мінску адбудуцца рэкалекцыі для мужчын

Запрашаем мужчын (18+) прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Пане, … колькі разоў я павінен прабачаць ….?» (Мц 18, 21), якія будуць праходзіць з 8 па 10 жніўня 2025 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры (г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19; станцыя метро «Пралетарская»).

Рэкалекцыі будзе праводзіць а. Аляксандр Шамрыцкі, марыянін, духоўны кіраўнік «Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна пад апекай св. Уршулі Ледухоўскай».

Падчас рэкалекцый удзельнікі будуць разважаць над пытаннямі:

  • Чаму без прабачэння немагчыма жыць?
  • Ці ёсць тое, чаго прабачыць нельга?
  • Як навучыцца прабачаць нават найгоршым крыўдзіцелям?
  • Чаму прабачэнне – гэта “мужчынская цнота”?

Праграма (магчымыя змены):

8 жніўня, пятніца:

  • 20.00 – вячэра;
  • 21.00 – Святая Імша з гаміліяй;
  • 22.00 – пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі.

9 жніўня, субота:

  • 8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina;
  • 9.00 – снеданне;
  • 10.00 – канферэнцыя №1;
  • 11.15 – кава-паўза;
  • 12.00 – Святая Імша з гаміліяй;
  • 13.00 – абед;
  • 13.30 – вольны час (экскурсія па Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры);
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
  • 15.15 – канферэнцыя №2;
  • 16.30 – кава-паўза;
  • 17.00 – Адарацыя (з Ружанцам), магчымасць споведзі;
  • 18.30 – вячэра;
  • 20.30 – дыскусія па канферэнцыях;
  • 22.00-8.00 – індывідуальная начная Адарацыя.

10 жніўня, нядзеля:

  • 7.30 – ранішняя малітва, Lectio Divina;
  • 8.00 – снеданне;
  • 9.00 – канферэнцыя №3;
  • 10.00 – кава-паўза;
  • 10.30 – пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў;
  • 12.00 – Святая Імша разам з наведвальнікамі Цэнтра;
  • 13.00 – абед;
  • 13.30 – благаслаўленне, заканчэнне.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

  • +375 33 621 66 56 Віталь;
  • +375 29 546 83 19 Аляксандр;
  • +375 29 546 83 19 Viber, Telegram.

Ахвяраванне за ўдзел, уключна з начлегам і харчаваннем, складае 120 рублёў + дабравальнае ахвяраванне для айца-рэкалекцыяніста.

З сабой узяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.

msj.by

для друку для друку