—раздрукаваныя разважанні або падрыхтаваную аўдыя версію
—мапу ЭКД
—сняданне ў Варапаева
—транспарт з Варапаева да Удзела (удзельнікі, якія прыедуць здалёк, могуць пакінуць свае аўто на паркоўцы пры кляштары ў Удзела)
Што такое ЭКД?
?ЭКД — Экстрэмальная Крыжовая Дарога. Экстрэмальная, таму што ноччу трэба пераадолець маршрут не менш за 40 км. У адзіночку або ў засяроджанасці. Ніякіх размоў і пікнікоў.
?ЭКД — гэта выклік. У гэтым выкліку самае галоўнае — дайсці да мяжы болю. Пакуль усё астатняе не скажа: чаму мяне няма дома у цёплым ложку. Той, хто пераадолець гэта ў сабе, пакідае зону камфорту. Гэта адкрывае новыя выклікі. І гэта дае вам шанец прыняць яшчэ адно рашэнне змяніць жыццё.
?ЭКД — гэта барацьба. Каліі ўжо немагчыма пазбегнуць знясілення і стомленасці, усведамляеш, што менавіта вера з’яўляецца сілай, каб ісці далей.
?ЭКД — гэта сустрэча з Ім. Цішыня, малітва, медытацыя, доўгі начны шлях— усё гэта толькі для таго, каб сустрэць Бога, а не для іншай мэты.
Як падрыхтавацца да ЭКД?
1️⃣ Кожны ўдзельнік атрымоўвае раздрукаваную мапу маршруту.
2️⃣ Вы можаце пайсці ў ЭКД самастойна або ў невялікай групе. У любым выпадку ўдзельнікі абавязаны падтрымліваць цішыню падчас усяго шляху. 14 прыпынкаў на малітву і разважанні стацый адбываюцца ў вызначаных месцах.
3️⃣ Для ЭКД падрыхтаваны спецыяльныя разважанні.
4️⃣ Кожны ўдзельнік, які вырушае ў ЭКД, нясе асабісты крыж, падрыхтаваны загадзя.
5️⃣ ЭКД — гэта не пілігрымка. Па-першае, на шляху няма афіцыйнага суправаджэння. Кожны змагаецца сам, каб пераадолець гэты шлях. Па-другое, сутнасць ЭКД не заключаецца ў тым, каб ісці з нейкай інтэнцыяй, але ў тым, каб змяніць сваё жыццё.
6️⃣ Для ЭКД трэба падабраць падыходную вопратку і абутак, каб быць падрыхтаваным на любое надвор’е: снег, дождж, бруд і г.д.
Хто можа ўдзельнічаць у ЭКД?
?Дарослыя, паўналетняя моладзь, а таксама асобы 16+ са сваім апекуном і дазволам ад бацькоў.
?Людзі розных веравызнанняў. Гэта выклік для людзей, якія шукаюць у жыцці нешта большае — сэнс і новую ідэю для сябе.
?ЭКД з’яўляецца адпаведнай прапановай для людзей, якія шмат працуюць і якім цяжка знайсці час для сябе і сваёй душы.
?Не раім удзельнічаць асобам, якія думаюць, што калі ім не хопіць сіл, то нехта дапаможа.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
