Дарагія браты і сёстры! Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс.
Мэта сёлетняга V Ружанцовага кангрэса (як і мінулых) – паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы і хочуць адкрываць тэалагічныя глыбіні, змешчаныя ў яго таямніцах.
Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам — «Плыві на глыбіню»: сям’я, Святое Пісанне, ружанец і адарацыя.
Запрашаем прыняць удзел у кангрэсе асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў.
Праграма
Субота, 2 кастрычніка 2021 года:
9.30 – 10.15 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;
10.20 – адкрыццё кангрэса;
10.30 – 11.10 – даклад айца Паўла Мажэйкі OP «Айцец Яцэк Варанецкі «Паўната малітвы», частка ІІ»;
11.15 – 11.55 – даклад сястры Чаславы Навіцкай USJK «Скарб любові: біблійныя медытацыі св. Уршулі Ледухоўскай да 20 таямніцаў Ружанца»;
*** пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова;
12.15 – 13.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, святы Ружанец;
13.00 – 13.50 – абед;
14.00 – 14.40 – даклад айца Рамана Шульца OP «Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту з Марыяй у школе святога Альфонса Марыі Лігуоры»;
14.45 – 15.10 даклад спадарыні Алены Валаховіч «Зэлія і Людвік Мартэн – святыя бацькі святой Тэрэзы з Лізьё. «Прагнучыя неба»;
*** пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова;
15.30 – 15.55 – перапынак;
16.00 – 16.30 – сведчанні аб пладах ружанцовай малітвы і папярэдніх кангрэсаў;
16.35 – падрыхтоўка да Літургіі;
17.00 – Эўхарыстыя.
Апекуном кангрэсу з’яўляецца Яго Эксцэленцыя біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Просім паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 25 верасня, рэгістрацыя абавязковая. Дастаткова пазваніць або даслаць смс-паведамленнем інфармацыю пра сябе: імя, прозвішча, горад, назва парафіі, колькасць асобаў, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе, нумар тэлефона. Таксама просім паінфармаваць, калі штосьці зменіцца і вы не прыедзеце на мерапрыемства. Для зарэгістраваных удзельнікаў кангрэса рыхтуецца ў падарунку чатыры кніжкі.
Мы з радасцю чакаем вас і вашых блізкіх. Просім таксама аб малітве ў інтэнцыі кангрэса.
Адрас: г. Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (вул. Камсамольская, 4)
Кантакты:
- а. Раман Шульц ОР: тэл. +37529 291-92-11; e-mail:schulzop@gmail.com
- Старонка Ружанцовага кангрэсу на viber: Kангрэс2021
