23 верасня 2025 года Палата дэпутатаў Італіі прыняла законапраект аб аднаўленні нацыянальнага свята святога Францішка Асізскага 4 кастрычніка, у дзень, калі Касцёл ушаноўвае гэтага святога.
Гэта свята было ў італьянскім дзяржаўным календары да 1977 года, калі яно было адменена ў рамках праграмы жорсткай эканоміі. Ніжняя палата парламента амаль аднагалосна прагаласавала за аднаўленне свята святога Францішка, апекуна Італіі, якое было ўстаноўлена ў 1958 годзе.
Законапраект падтрымалі 247 дэпутатаў; двое былі супраць. Прапанову ўнесла невялікая цэнтральна-правая кааліцыйная партыя «Mis Moderates».
Аўтары патлумачылі, што мэтай свята, якое будзе дзяржаўным выходным, з’яўляецца прасоўванне каштоўнасцей міру, братэрства, аховы навакольнага асяроддзя і салідарнасці. Законапраект цяпер накіраваны ў Сенат, дзе ён таксама, як чакаецца, атрымае пераважную большасць галасоў. Парламент разглядаў гэтае пытанне напярэдадні 800-годдзя смерці святога з Асізі, якое будзе адзначацца ў наступным годзе.
Падчас абмеркавання ў Палаце дэпутатаў Элізабэта Гардзіні падкрэсліла, што як вернікі, так і няверуючыя могуць атаясамліваць сябе з гэтым святам. Яна таксама нагадала, што святы Францішак адправіўся ў Егіпет, каб наведаць султана Маліка аль-Каміля ў 1219 годзе падчас gятага крыжовага паходу, прыкладаючы намаганні для міру.
Пачынаючы з 2026 года, да спіска дзяржаўных святаў будзе дададзена 4 кастрычніка, дзень, прысвечаны святому Францішку Асізскаму. Новае палажэнне ўступіць у сілу 1 студзеня 2026 года.
Па матэрыялах credo.pro
пераклад Марыны Ткач
