Ватыканскі дыпламат арцыбіскуп-намінант Антэ Ёзіч, якога Папа Францішак некалькі тыдняў таму прызначыў Апостальскім нунцыем у Кот д’Івуары, атрымаў цяжкія пашкоджанні ў аўтамабільнай аварыі ў сваёй роднай Харватыі.
Харвацкія СМІ паведамілі, што вечарам 7 красавіка 2019 года ў тунэлі непадалёк ад Спліту 52-гадовы іерарх урэзаўся «у лоб» з аўтамабілем, які ехаў насустрач. Кіроўца таго аўтамабіля памёр на месцы, а цяжка параненага арцыбіскупа-намінанта перавезлі ў шпіталь і там прааперавалі.
Стан яго здароўя стабільны, хоць і ў далейшым крытычны, паведамляе на сайце архідыяцэзіі Спліту яе прадстаўнік.
Арцыбіскуп-намінант Антэ Ёзіч дагэтуль працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі, Расіі і на Філіпінах. Апошнія гады правёў у студыйнай місіі Апостальскай Сталіцы па пытаннях Кітая, з цэнтрам у Ганконгу.
1 мая гэтага года Дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал П’етра Паралін павінен быў здзейсніць абрад пасвячэння ў сан арцыбіскупа яго роднай архідыяцэзіі Спліт.
Пераклад з Credo.pro
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!