У дзень засяроджання студэнты гродзенскай семінарыі даведаліся пра жыццё Касцёла ў Грузіі

Нядаўна для супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праводзіўся дзень засяроджання.

Духоўныя практыкаванні правёў кс. Уладзімір Аксенцьеў, пробашч парафіі св. Станіслава, біскупа, у Ляцку (Шчучынскі дэканат).

Святар падзяліўся з семінарыстамі вельмі цікавымі звесткамі пра існаванне і дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў Грузіі, дзе раней адбывалася яго душпастырскае служэнне.

Таксама кс. Уладзімір распавёў аб тым, як адкрыў голас Пана ў сваім жыцці і пайшоў за Ім.

“Тое, з чым я сутыкнуўся, будучы святаром, – гэта адзінота. Толькі малітва, якую я быццам адкрыў нанова, дапамагае мне адчуваць падтрымку і любоў Бога”, – між іншым адзначыў кс. Уладзімір.

У канцы сустрэчы семінарысты выказалі святару ўдзячнасць за дзяленне душпастырскім досведам і пажадалі шчодрых Божых дароў у далейшым служэнні.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Станіслаў Бервячонак

для друку для друку