У Баранавічах адбудзецца VI адкрыты фестываль для дзяцей з асаблівасцямі развіцця «Вясёлка талентаў»

Манаская супольнасць Сясцёр місіянерак Святой Сям’і запрашае прыняць удзел у Шостым адкрытым фестывалі мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які сёлета пройдзе 11 мая ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія).

Гэтае мерапрыемства адбываецца штогод з нагоды святкавання Дня абароны дзяцей.

Дэвіз сёлетняга фестывалю — «Сляды Любові і Міласэрнасці».

Арганізатары звяртаюцца да ўсіх, у чыім асяроддзі ёсць знаёмыя «асаблівыя» дзеці, якія жадаюць падзяліцца сваімі талентамі з іншымі, з просьбай падказаць ім пра магчымасць выступіць на фестывалі «Вясёлка талентаў» у наступных намінацыях:

  • жывапіс;
  • дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;
  • вакал;
  • харэаграфія;
  • арыгінальны жанр;
  • інструментальнае выканальніцтва.

З праграмай і правіламі ўдзелу можна азнаёміцца ў Палажэнні аб фестывалі «Вясёлка талентаў» ТУТ>>>

Рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца анлайн па спасылцы ТУТ>>>

Дадатковая інфармацыя ў спецыялізаванай групе ў сацыяльнай сетцы>>>

Тэлефон для даведак: +375 (29) 890 64 16

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных і зацікаўленых прыняць удзел у фестывалі калі не ў якасці удзельнікаў, то як гледачоў, каб сваёй прысутнасцю падтрымаць выступоўцаў.

Фестываль адбудзецца ў чацвер 11 мая ў Палацы культуры «Тэкстыльшчык» у Баранавічах. Пачатак у 11.20.

C. Лена Міхалковіч MSF, тэкст;
Дар’я Сцяпанава, фота

Catholic.by

для друку для друку