Тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у Бараўлянах

8 красавіка ў бараўлянскай салезіянскай парафіі імя Марыі Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях мукі нашага Пана Езуса Хрыста, паведамляе sdb.by.

Крыжовы шлях адбываўся на вуліцы вакол капліцы і будынку моладзевага араторыя. Акцёрамі былі самі парафіяне: яны пераапрануліся ў адпаведныя шаты і прадставілі прысутным эпізоды з апошніх дзён Езуса перад укрыжаваннем.

Набажэнства рыхтавалася доўгі час, на яго сабралася вялікая колькасць парафіянаў. Прыстуныя былі вельмі ўражаныя і ўдзячныыя кожнаму з акцёраў, бо дзякуючы іх намаганням змаглі больш глыбока перажыць гісторыю мукі Пана, што так неабходна кожнаму хрысціяніну ў перыяд Вялікага посту.

 

Варта адзначыць, што малітоўная імпрэза магла не састаяцца праз надвор’е, бо ўвесь дзень ішоў дождж, але непасрэдна падчас самаго Крыжовага шляху ўмовы былі спрыяльнымі.

Напрыканцы рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB выказаў вялікую ўдзячнасць усім, хто падрыхтаваў гэты вечар малітвы, а асаблівым чынам сястрэ Дар’е Еўтухоўскай FMA, якая была галоўным арганізатарам і кіраўніком працэсу.

Духоўны скарб атрымалі не толькі ўдзельнікі Крыжовага шляху, але і самі акцёры. Шматлікія з іх дзяліліся сведчаннем, кажучы, што змаглі глыбока эмацыянальна перажыць гэтыя трагічныя гістарыячныя падзеі, нягледзячы на хваляванне.

для друку для друку