Вядзецца падрыхтоўка да візіту Папы ў Японію. Ён пройдзе 23-27 лістапада 2019 года. З гэтай нагоды 2 лістапада ў Токіо пройдзе навуковы сімпозіум, прысвечаны гісторыі мясцовага Касцёла і яго будучыні. У форуме “Жыць радасцю Евангелля. З пункту гледжання 470 гадоў гісторыі японскага Касцёла” прымуць удзел пераважна свецкія католікі, для якіх гэта будзе магчымасць падзяліцца сваёй верай. Ён пройдзе ў каталіцкім ...
Читать далее »Архив меток: візіт Папы
Папа ў Аглоне: “Не будзем баяцца адчуць моц пяшчоты”
Папа Францішак 3 22 па 25 верасня наведаў краіны Балтыі: Літву, Латвію і Эстонію. У гонар стагоддзя незалежнасці Візіт Пантыфіка быў прымеркаваны да стогадовага юбілею атрымання незалежнасці ў гэтых краінах. Гэта было 23-е падарожжа Святога Айца за межы Італіі. Папа Францішак сустракаўся з кіраўнікамі дзяржаваў і прадстаўнікамі грамадскасці, а таксама ўзначаліў святыя Імшы ў Каўнасе, Аглоне і Таліне. У Літву ...
Читать далее »Фотарэпартаж з візіту Папы Францішка ў Аглону
У панядзелак 24 верасня Папа Францішак наведаў латышскую Аглону, дзе ўзначаліў святую Імшу на плошчы перад Санктуарыем Маці Божай Аглонскай. Тысячы вернікаў прыбылі на сустрэчу са Святым Айцом. Сярод тых, хто вітаў Пантыфіка і ўдзельнічаў разам з імі на святой Імшы, былі і беларускія пілігрымы. Асабліва шмат іх прыехала з Віцебскай дыяцэзіі, бо Аглона знаходзіцца непадалёк ад яе межаў. Падрабязнасці ...
Читать далее »Імша Папы Францішка ў Каўнасе: лацінская мова і больш за 100 тысяч вернікаў
23 верасня Папа Рымскі прыбыў у Каўнас, дзе цэлебраваў св. Імшу для сабраных у парку Сантакос. Прывітаць Пантыфіка сабралася каля 100 тысяч чалавек, сярод якіх і больш за 800 святароў. Святую Імшу канцэлебравалі арцыбіскуп Ліангінас Вірбалас, біскуп Каўнаса, і арцыбіскуп Гінтарас Грушас, старшыня літоўскага епіскапату, больш за 30 біскупаў з Літвы і прылеглых краін, а таксама больш за 800 святароў ...
Читать далее »М’янма: пасля візіту Папы лепшыя кантакты Касцёла з уладамі
Пасля візіту Папы Францішка ў М’янме ў канцы лістапада 2017 г., дыялог паміж Каталіцкім Касцёлам у краіне і ваеннымі ўладамі стаў больш простым. Аб гэтым заявіў арцыбіскуп Рангуну, кардынал Чарльз Бо ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “ACI Stampa”. “У нас была магчымасць паразмаўляць з ваеннымі па праблеме бежанцаў у штаце Качын”, — прызнаўся іерарх. Рэгіён, у якім пражывае вялікая колькасць хрысціян, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!