Папа выказаў свой смутак у сувязі з гібеллю мігрантаў у Міжземным моры. Адмысловы заклік ён скіраваў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 28 ліпеня прайшла ў Ватыкане. “Я са смуткам прыняў навіну пра драматычнае караблекрушэнне, якое здарылася некалькі дзён таму ў водах Міжземнага мора і ў выніку якога згубілі жыццё дзясяткі мігрантаў, сярод якіх жанчыны і дзеці. ...
Читать далее »Архив меток: смерць
Адышоў да Пана кс. Казімір Акушка
Курыя Віцебскай дыяцэзіі з вялікім сумам паведамляе, што сёння 9 лютага 2019 года адышоў да Пана кс. Казімір Акушка, пробашч у парафіі ў Плюсах. Пахаванне кс. Казіміра Акушкі адбудзецца ў Плюсах у аўторак 12 лютага ў 11.00. Кс. Казімір Акушка нарадзіўся 21 кастрычніка 1959 года ў в. Паляны парафіі Гудагай Гродзенскай дыяцэзіі. Тэалагічную адукацыю атрымаў у Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў ...
Читать далее »Папа Францішак: думаць пра канец жыцця – гэта мудра
Мудра думаць пра канец жыцця. Гэта не вельмі прыемна, але неабходна, заўважыў Папа падчас ранішняй святой Імшы, якую 27 лістапада цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі Папа Францішак казаў пра канец свету і канец жыцця чалавека, бо “апошні тыдзень літургічнага года ў Касцёла прымушае задумацца менавіта аб гэтым”. Спасылаючыся на чытанне кнігі Апакаліпсіса (14,14-19), ён зазначыў, што тут ...
Читать далее »Паміраць — не страшна? Што рабіць, каб не баяцца смерці
І жыць, і паміраць страшна, калі дні пралятаюць марна… У лістападзе — месяцы, які ў Каталіцкім Касцёле прысвечаны малітвам за памерлых, вольна ці міжволі задумваешся і пра сваю смерць. І амаль заўсёды пры гэтым узнікае пачуццё страху. Як правіла, баімся мы з-за невядомасці. Калі я памру: праз месяц, праз год, праз 50 гадоў ці ўжо сёння? Што будзе са мной ...
Читать далее »У Гервятах памоляцца за спачылага кс. Леаніда Несцюка ў гадавіну яго смерці
24 сакавіка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах будуць маліцца за спачылага кс. Леаніда Несцюка, былога пробашча гэтай парафіі, які год таму адышоў у вечнасць. Святую Імшу з гэтай нагоды ў 12.00 узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Ксёндз Леанід Несцюк (1955–2017) быў пробашчам парафіі ў Іўі, а з 1996 года нёс служэнне ў парафіі ў Гервятах. Дзякуючы яго намаганням гэтую ...
Читать далее »Пантыфік заклікае задумацца аб уласнай смерці
Задумацца аб уласнай смерці запрасіў Папа Францішак 17 лістапада падчас ранішняй Эўхарыстыі ў ватыканскім Доме св. Марты. У гаміліі ён спаслаўся на ўрывак Евангелля св. Лукі, у якім гаворыцца пра дзень, калі прыйдзе Сын Чалавечы (6, 26–37). Францішак заўважыў, што ўсе мы прызвычаіліся да нармальнага жыццёвага рытму, у якім чаргуюцца праца і адпачынак, і думаем, што так будзе заўсёды. Евангелле, ...
Читать далее »Адышоў у вечнасць кс. Чэслаў Халгас MS, які раней нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі
2 лістапада ў шпіталі ў Новым Таргу (Польшча) адышоў у вечнасць салетын кс. Чэслаў Халгас MS. Пахаванне пройдзе 5 лістапада ў Дэнбоўцу (Польшча) у касцёле Маці Божай Салетынскай у 13.00. У 12.30 у святыні будуць маліцца Ружанец у інтэнцыі спачылага. Ксёндз Чэслаў Халгас нарадзіўся 24 сакавіка 1935 года ў Дамінікавіцах (Польшча). Манаскія абяцанні склаў у 1952. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у ...
Читать далее »Памерла сястра эўхарыстка Галіна Мурашка
З сумам паведамляем, што ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе памерла сястра Галіна Мурашка. Пахавальная Імша адбудзецца ў браслаўскім касцёле ў панядзелак, 21 жніўня, у 12.00. Не так даўно сястра Галіна Мурашка святкавала 25 гадоў манаскага жыцця. Тады яна зноў аднавіла свае абяцанні і прысвяціла жыццё Богу. Для іншых сясцёр і шматлікіх вернікаў сястра Галіна з’яўлялася прыкладам пакоры, малітвы і ...
Читать далее »Памёр кардынал Ёахім Майснер, які каранаваў папскімі каронамі цудатворны абраз Маці Божай у Браславе
Раніцай 5 ліпеня ў 83-гадовым узросце адышоў у вечнасць кардынал Ёахім Майснер, арцыбіскуп Кёльнскі на пенсіі. У спачувальнай тэлеграме папа Францішак падкрэсліў, што кардынал Майснер “з глыбокай верай і шчырай любоўю да Каталіцкага Касцёла прысвячаў сябе абвяшчэнню Добрай Навіны”, і выказаў надзею, што Пан Езус узнагародзіць яго “за адданае і смелае служэнне на карысць людзей Усходу і Захаду” і ўчыніць ...
Читать далее »Адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч
4 чэрвеня, у 85-гадовым узросце ў Вільні адышоў у жыццё вечнае кс. Ян Шуткевіч, які паходзіў з Гродна, паведамляе grodnensis.by. На працягу доўгага часу ён нёс паслугу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: быў пробашчам парафіі ў Лынтупах і служыў у Мінску. Апошнія гады свайго жыцця правёў у Вільні, дзе выконваў абавязкі рэктара і рэзідэнта касцёла Св. Барталамея. Пахавальная св. Імша адбудзецца 7 чэрвеня ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!