У рамках свайго візіту ў Сінгапур 11 верасня 2024 года Папа Францішак меў прыватную сустрэчу з мясцовымі прадстаўнікамі Таварыства Езуса ў Цэнтры духоўных практыкаванняў святога Францішка Ксаверыя. Падрабязнасці размовы не раскрываюцца, паколькі сустрэча была закрытай для прэсы і шырокай публікі. Аднак можна меркаваць, што Пантыфік, сам будучы чальцом Таварыства Езуса, абмяркоўваў з братамі-езуітамі пытанні, звязаныя з іх служэннем і місіяй ...
Читать далее »Архив меток: Сінгапур
Сінгапур ушануе Папу Францішка ўнікальнай архідэяй
У чацвер, 12 верасня 2024 года, падчас цырымоніі прывітання ў парламенце Сінгапура Святому Айцу Францішку будзе прадстаўлена спецыяльна выведзеная архідэя, названая ў яго гонар. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў краіны. Поўная назва архідэі гучыць як Dendrobium His Holiness Pope Francis. Паводле інфармацыі, прадстаўленай кіраўніцтвам Нацыянальнага парку Сінгапура, гэта від архідэі з паўсферычнымі суквеццямі даўжынёй ад 40 да 60 сантыметраў. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!