Закончылася святкаванне Вялікадня, аднак велікодная радасць не заканчваецца. З Богам мы можам сустракацца не толькі на святы, але і ў будзённасці, якая часам здаецца нам шэрай. Гэта добра зразумелі апосталы і іншыя вучні Хрыста праз некалькі дзён пасля Яго ўваскрэсення. Пасля ўваскрэсення і да ўзыходжання на неба Хрыстос з’яўляўся сваім вучням. Трэцяя такая сустрэча адбываецца на беразе Галілейскага мора (Тыверыядскага ...
Читать далее »Архив меток: разважанне
Заўсёды рабіць выбар у гонар Бога
Усе каталіцкія медыя ды суполкі зараз штодзённа пішуць пра пост. І гэта цудоўна, бо гэты самы пост будзе мець сэнс толькі ў тым выпадку, калі мы будзем яго разумець і пражываць не толькі страўнікам, але сэрцам і галавой. Дзякуй Богу, што большасць падобных артыкулаў усё ж такі кажуць пра духовыя перамяненні, устрыманні ад рэчаў, якія робяць нас залежнымі, засяроджванні на ...
Читать далее »2 нядзеля Вялікага посту. 01.03.2015
+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую гару асобна іх адных. І перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа выбеліць. І аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам. І на гэта Пётр сказаў Езусу: Раббі, добра ...
Читать далее »1 нядзеля Вялікага посту. 22.02.2015
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Дух вывеў Езуса ў пустыню. І быў Ён у пустыні сорак дзён, дзе Яго выпрабоўваў сатана; і быў са звярамі, і Анёлы служылі Яму. Пасля ж таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле. ...
Читать далее »6 звычайная нядзеля. 15.02.2015
+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: Калі хочаш, можаш мяне ачысціць. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: Хачу, будзь ачышчаны. І адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты. Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: Глядзі, нікому ...
Читать далее »Слова аб жыцці, смерці, свабодзе і крыжы
«…Глянь, кладу сёння перад табою жыццё і дабро, смерць і зло. За сведкаў прад вамі заклікаю сёння неба і зямлю […]. Выберы жыццё, каб жыў ты і нашчадкі твае, любіў Пана Бога твайго, і слухаў голас Яго» (Другазак 30, 15, 19). Жыццё Які цудоўны і шчодры гэты дар Божае любові! Чалавек носіць у сабе іскрынку, запаленую самім Панам Богам. І пакуль яна гарыць, можа, нават ...
Читать далее »5 звычайная нядзеля. 08.02.2015
+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. І прайшла ў яе гарачка; і жанчына пачала служыць ім. Калі ж настаў вечар і калі зайшло ...
Читать далее »Пане, навучы нас маліцца…
На працягу дваццаці стагоддзяў хрысціянства аб малітве было сказана шмат. Але, як вядома, патрэба ў малітве ёсць не толькі ў хрысціянаў. Чалавек заўсёды знаходзіцца ў пошуку малітвы. У сучасным свеце гэта праяўляецца самым разнастайным чынам. Чалавек шукае, выпрабоўвае, дамагаецца сустрэчы з надпрыродным. Калі ж поўнасцю не выконваецца гэтае жаданне, то малітва замяняецца на псіхатэрапію альбо на іншыя, такія модныя ў ...
Читать далее »4 звычайная нядзеля. 01.02.2015
+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. І здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі. І быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы ...
Читать далее »Хрост Пана. 11.01.2015
+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Ян Хрысціцель прапаведаваў, кажучы: Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым. І сталася ў тыя дні, прыйшоў Езус з Назарэту, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Ярдане. І адразу, ...
Читать далее »