Архив меток: Пальмовая нядзеля

Пальмовая нядзеля: Святы Айцец здзейсніў нечаканы візіт на плошчу Святога Пятра

Папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт на плошчу Святога Пятра, каб прывітаць 40 тысяч вернікаў, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстай Літургіі Пальмовай нядзелі. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, 13 красавіка 2025 года Папа нечакана з’явіўся на ватыканскай плошчы, звярнуўшыся да вернікаў з пажаданнем: “Добрай Пальмовай нядзелі і добрага Вялікага тыдня!” Пасля гэтага ён правёў на плошчы каля дзесяці хвілін, размаўляючы з прысутнымі. Гэта ...

Читать далее »

Папа Францішак на літургіі Пальмовай нядзелі

24 сакавіка 2024 года Папа ўзначаліў літургію Пальмовай нядзелі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Спачатку ён асвяціў прынесеныя вернікамі аліўкавыя і пальмавыя галінкі, затым пачалася працэсія кардыналаў, біскупаў, святароў і вернікаў з пальмамі ў руках. Святую Імшу пры алтары цэлебраваў прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці з дэканам і віцэ-дэканам Калегіі кардыналаў, кардыналамі Джавані Батыста Рэ ...

Читать далее »

Кардынал Шонбарн на Пальмовую нядзелю: варта быць вослікам, які нясе Езуса

Пра сімволіку Пальмовай нядзелі, якая сёлета прыпадае на 24 сакавіка, піша ў кароткім каментары Мітрапаліт Венскі кардынал Крыстаф Шонбарн ОР. Пачатак Вялікага тыдня. Уезд Езуса ў Ерузалем. Не на кані, але пакорна на восліку. Гэты вобраз глыбока адбіўся ў нашым уяўленні, таксама, як захапіў жыхароў Ерузалема і ў тыя часы. Юдэі з усяго свету пілігрымавалі ў Святы горад на свята ...

Читать далее »

Пантыфік: у вар’яцтве вайны мы зноў укрыжоўваем Хрыста

У самую цяжкую хвіліну Езус споўніў найскладанейшую запаведзь: любові да ворагаў, — нагадаў Папа падчас святой Імшы ў Пальмовую нядзелю, якую цэлебраваў 10 красавіка 2022 года на плошчы святога Пятра. “На Кальварыі сутыкнуліся дзве ментальнасці. Насамрэч, у Евангеллі словы ўкрыжаванага Езуса супрацьпастаўляюцца словам тых, хто ўкрыжоўваў Яго”, — заўважыў Святы Айцец на пачатку сваёй гаміліі. Пантыфік нагадаў, што прысутныя ля ...

Читать далее »

Вітайма Збаўцу!

Пальмовая нядзеля, або Вербніца, – гэта свята ў гонар уваходу Езуса Хрыста са сваімі вучнямі ў Іерусалім на вясенняе свята Пасхі. Апошнюю нядзелю Вялікага посту называюць таксама Нядзеляй Мукі Пана. Яна распачынае Вялікі тыдзень, які заканчваецца ў Вялікдзень. Пальмовая нядзеля праз прызму гісторыі Вербніца – адно з самых старадаўніх свят у традыцыі Касцёла. Яно вядома з ІV стагоддзя, інакш кажучы, ...

Читать далее »

Пальмовая нядзеля ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, дзе служыць кс. Анджэй Ганчар

Пальмовая нядзеля, ці нядзеля Мукі Пана, адзначаецца самым урачыстым чынам ва ўсім свеце. Яна нагадвае пра ўезд Езуса ў Ерузалем, каб там памерці і ўваскрэснуць, а таксама распачынае святкаванне пасхальнай таямніцы. Падобным чынам гэты дзень праходзіць і ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, дзе ў дыяцэзіi Буар ужо некалькі месяцаў служыць на місіях святар Гродзенскай дыяцэзіі кс. Анджэй Ганчар. Па словах святара, на ...

Читать далее »

Пальмовая нядзеля ў Віцебскай катэдры. Фотарэпартаж

14 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначыў Пальмовую нядзелю. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава з Нядзелі Мукі Пана ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у якой прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч.

Читать далее »

Пантыфік: Езус знішчыў трыўмфалізм сваёй мукай

На спакусу трыўмфалізма Хрыстус адказаў, застаючыся верным шляху пакоры, падкрэсліў Папа падчас святой Імшы, якую цэлебраваў 14 красавіка ў Пальмовую нядзелю на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. На пачатку гаміліі Францішак нагадаў пра “прывітальныя воклічы” і “святочныя ўскліканні”, якія суправаджалі ўваход Езуса ў Ерузалем, а таксама на прыніжэнне Хрыста і “лютую раз’юшанасць” людзей, якія мелі месца потым. Гэта двайная таямніца ...

Читать далее »

Касцёл святкуе Пальмовую (Вербную) нядзелю

Разам з католікамі лацінскага абраду Вербніцу сёння адзначаюць і беларускія грэка-католікі. Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Езуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Езус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі. У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста. Наступны тыдзень, апошні перад ...

Читать далее »

25 сакавіка — Пальмовая нядзеля

25 сакавіка адзначаецца Пальмовая нядзеля, або нядзеля Мукі Пана. Яна распачынае самы важны і ўрачысты перыяд у літургічным годзе – Вялікі Тыдзень. Нядзеля Мукі Пана ўводзіць нас у настрой пасхальных святаў. Касцёл заклікае не абмяжоўваць сябе толькі радасным размахваннем пальмамі і воклічамі: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана”, – але паказвае шлях яшчэ далей, да Вячэрніка, дзе “хлеб, ...

Читать далее »