Архив меток: новыя міністранты

Новыя міністранты з’явіліся ў парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні

26 мая, у VI Велікодную нядзелю, літургічная служба алтара ў парафіі імя Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні ўзбагацілася новымі міністрантамі. Дзесяць хлопцаў склалі абяцанні перад супольнасцю вернікаў. Яны далі слова рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць добрым прыкладам для ўсіх. Пасля ўрачыстай святой Імшы ўсіх міністрантаў чакаў салодкі пачастунак. Кс. Яўген Учкуроніс, grodnensis.by

Читать далее »