Архив меток: манахіня

Папа: смерць законніц у Емене – д’ябальскі акт насілля

Францішак глыбока засмучаны навіной аб забойстве чатырох законніц з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові і дванаццаці іншых асоб, падчас тэрарыстычнага нападу на дом састарэлых у горадзе Адэн у Емене, які адбыўся 4 сакавіка. У спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Францішак запэўніў у сваёй малітве сем’і ахвяраў “гэтага бяздумнага і д’ябальскага акту насілля”. Святы Айцец пажадаў, каб ...

Читать далее »

Сястра Паўла Волчак адзначыла 25-годдзе манаскага жыцця ў Шчучыне

17 студзеня ў Шчучыне адбылася юбілейная ўрачыстасць 25-годдзя манаскага жыцця сястры Паўлы Волчак. Святую Імшу ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч, які служыць у Глыбокім. Сама сястра паходзіць са Шчучына, а цяпер працуе ў Аўстраліі. У часе Імшы сястра Паўла дала сведчанне свайго манаскага жыцця і распавяла, як выглядала яе ўласная дарога да Бога. Таксама законніца звярнулася да моладзі, прысутнай на  Імшы, ...

Читать далее »

Кітайскія манахіні здзівілі сваім танцам

Нягледзячы на ўсе пераследы і шматлікія ганенні з боку ўрада на Касцёл, гэтыя каталіцкія законніцы арганізавалі  ў лістападзе 2015 года евангелізацыйную сустрэчу, падчас якой… здзівілі ўсіх сваім танцам. Дзякуй Богу за жывы Касцёл у Кітаі! Deon.pl

Читать далее »

Манахіня на каньках зацікавіла славацкіх гледачоў

Законная сястра, чыё выступленне нядаўна так зацікавіла славацкіх гледачоў, у мінулым — прафесійная фігурыстка, і канькі яна «прамяняла» на Бога, паведамляе партал Credo. Яе нядаўняе выступленне на катку ў цэнтры Браціславы прыцягнуў увагу многіх. Ніхто нават не здагадваўся, што сястра Марыя Паўла Гудачкова з Ордэна сясцёр святой Уршулі Рымскай Уніі — былая прафесійная фігурыстка. Ні апладысменты, ні поспех, якім яна ...

Читать далее »

Іспанскія законніцы спяваюць пра давер Богу

«Siervas» — гэта іспанскі музычны гурт, які складаецца з 11 законных сясцёр. У спеве «Confía en Dios» манахіні спяваюць пра давер Богу, нягледзячы на тое, што сучаснасць не спрыяе такому стаўленню, паведамляе duszpasterstwo.pl. Словы з песні заклікаюць падняць вочы, таму што наш Пан з намі, які перамог смерць праз Уваскрасенне.

Читать далее »

“Любоў да мудрасці”: інтэрв’ю з доктарам філасофіі с. Тэрэсай Абалевіч

Сястра Тэрэса Абалевіч паходзіць з Відзаў, што на Віцебшчыне, і з’яўляецца навукоўцам. Мае тытул доктара філасофіі і займаецца выкладчыцкай дзейнасцю, навучаючы студэнтаў у Папскім універсітэце Яна Паўла ІІ у Кракаве. Кіруе кафедрай філасофіі рэлігіі. “Каталіцкі Веснік” сустрэўся з сястрой Тэрэсай і пагутарыў пра любоў да мудрасці. Менавіта так перакладаецца з грэцкай мовы слова “філасофія”. – Сястра Тэрэса, наколькі я разумею, ...

Читать далее »

Законніцы чытаюць больш, чым святары

Законніцы чытаюць больш, чым святары, адзначыў дырэктар Ватыканскага выдавецтва кс. Джузэпэ Коста. У інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” ён падзяліўся, што, згодна са статыстыкай, большасць кніг набываюць маладыя законніцы і свецкія верніцы. Яны чытаюць больш, чым мужчыны і характарызуюцца большай інтэлектуальнай зацікаўленасцю. Як інфармуе Ватыканскае радыё, святары заходзяць у кнігарні радзей: пераважна падчас важных момантаў літургічнага году, сказаў дырэктар выдавецтва. На яго ...

Читать далее »

В Индии умерла преемница матери Терезы

В городе Калькутта, на востоке Индии, в возрасте 81 года во вторник скончалась вторая после матери Терезы генеральная настоятельница женской католической монашеской общины «Сестры миссионерки любви» Нирмала Джоши. Об этом говорится в полученном ТАСС официальном сообщении этой религиозной организации. «Она была человеком с большой душой, — приводятся в заявлении слова архиепископа Калькутты Томаса де Сузы. — Она умерла спокойно». Газета ...

Читать далее »

Спяваючыя сёстры-бэнэдыктынкі заваёўваюць першыя месцы ў прэстыжным амерыканскім часопісе

Манахіне зусім не абавязкова спяваць песні Мадонны, каб патрапіць на першыя месцы ў хіт-парадах. У гэтым пераканаліся бэнэдыктынкі Марыі Каралевы Апосталаў, якія ўжо некалькі гадоў захопліваюць свет грыгарыянскім харалам, рэнесанснай паліфаніяй і класічным касцельным рэпертуарам, паведамляе КМЦ.  Іх новы альбом з пасхальнай музыкай (Easter at Ephesus) трымаецца на першым месцы спісу Billboard (прэстыжны амерыканскі часопіс, прысвечаны музычнай індустрыі) сярод твораў ...

Читать далее »