Архив меток: абразы Маці Божай

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай прыбылі ў Гервяты

У касцёл Святой Тройцы ў Гервятах прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па розных парафіях. Копіі абразоў завіталі ў Гервяты ў суботу, 22 кастрычніка, з суседняй міхалішскай парафіі св. Міхала Арханёла, дзе знаходзіліся на працягу тыдня. Разам з арганізатарамі перэгрынацыі ўшанаваць Нябесную Апякунку прыбылі вернікі з Мінска. Вітаючы ў святыні Маці Божую, пробашч парафіі кс. Дзмітрый Леўчык ...

Читать далее »

Цудадзейныя абразы Божай Маці перэгрынуюць па Астравеччыне

Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па розных парафіях Беларусі, 14 кастрычніка наведалі касцёл св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат). Разам са сваім пробашчам ксяндзом Анатолем Захарэўскім вернікі парафіі, праслаўляючы Марыю спевам, у працэсіі ўнеслі абразы ў сваю святыню. Як адзначыў, звяртаючыся да прысутных, пробашч, Марыя хоча іх наведаць, як наведала Альжбету, хоча запытацца ў кожнага, ...

Читать далее »

У смаргонскай парафіі св. Яна Паўла II прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

У парафію св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі. Абразы прыбылі з варнянскай парафіі св. Юрыя, двума тыднямі раней яны знаходзіліся на Астравеччыне. Пасля таго як там адбылася Імша падзякі і развітальная працэсія, копіі абразоў скіраваліся на Смаргоншчыну. Суботнім вечарам у маленькай, але ўтульнай капліцы св. ...

Читать далее »

Ва ўспамін св. Агаты на Астравеччыне сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, панны і мучаніцы, у астравецкую парафію святых Космы і Дам’яна прыбылі з бярозаўскага касцёла Спаслання Святога Духа копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны. Астравецкія вернікі з сем’ямі з вялікай пашанай і ўрачыстым спевам сустрэлі ў працэсіі нябесную Матулю ў святых выявах. Святую Імшу ўзначаліў айцец Станіслаў Станеўскі CSsR, які з’яўляецца духоўным ...

Читать далее »

З Гродна па Беларусі распачалася пілігрымка з копіямі найбольш славутых сярод католікаў абразоў Багародзіцы

Парафія св. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) па ініцыятыве пробашча ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка арганізавала пілігрымку па Беларусі з перэгрынацыяй копій найбольш славутых сярод католікаў нашай краіны абразоў Багародзіцы. Копіі гэтых абразоў благаславіў 6 чэрвеня Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Раніцай 12 чэрвеня ў катэдральную базыліку св. Францішка Ксаверыя ў Гродне былі прывезены на аўтамабілях ...

Читать далее »