Архив меток: абарона жыцця

Крыжовы шлях у абарону жыцця прайшоў у гродзенскай катэдры

16 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбыўся Крыжовы шлях у абарону жыцця. Набажэнства правялі члены малітоўнай групы “У абарону жыцця”, якая дзейнічае пры гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці. У разважаннях, якія чыталіся падчас кожнай стацыі Крыжовага шляху, уздымалася тэма сям’і і важная праблема нашага часу – праблема абортаў. Прысутныя ў катэдральным касцёле супольна маліліся ў інтэнцыі абароны ...

Читать далее »

Святы Айцец: занадта мала католікаў выступае ў абарону жыцця

Па словах Святога Айца, занадта мала католікаў выступае ў абарону жыцця. Пантыфік сказаў пра гэта, вітаючы членаў італьянскага “Руху за жыццё”, якія прысутнічалі 4 лютага на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Сёння ў Італіі адзначаецца Дзень для жыцця, тэма якога гучыць: “Евангелле  жыцця — радасць для свету”. Я далучаюся да паведамлення італьянскіх біскупаў і жадаю выказаць ...

Читать далее »

Колькі каштуе жыццё чалавека?

Ужо даўно было сказана, што той, хто ратуе адно жыццё, ратуе ўвесь свет. Заўсёды актуальныя пытанні Ці сучасная цывілізацыя набыла мудрасць ставіцца з пашанаю да такой фундаментальнай каштоўнасці, якой з’яўляецца жыццё чалавека? Наадварот, у сённяшнім спажывецкім грамадстве ўсё больш заўважнае прадметнае трактаванне чалавечага жыцця. Сёння — як ніколі раней — неадкладнага адказу патрабуе драматычнае пытанне: што такое жыццё? Вялікім выклікам ...

Читать далее »

У Звеставанне католікі пачалі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей

Вернікі паспрабуюць выратаваць ад абортаў дзяцей, штодня чытаючы малітву і здзяйсняючы добрую справу. У Каталіцкай царкве вернікі пачалі традыцыйную 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Штогод гэтая малітва доўжыцца са Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы да Раства Хрыстова (25 сакавіка — 25 снежня). Ва ўрачыстасць Звеставання Найсвяцейшая Панна Марыя даведалася аб тым, што народзіць Збаўцу, і дала згоду на гэта. ...

Читать далее »

У гродзенскіх парафіях пройдзе Крыжовы шлях “У абарону жыцця”

Малітоўная група “У абарону жыцця” шчыра запрашае на Крыжовы шлях, які будзе праходзіць у касцёлах горада Гродна. Прадстаўнікі гэтай малітоўнай групы наведаюць гродзенскія парафіі, каб разам з вернікамі разважаць над мукай Езуса Хрыста. У разважаннях падчас стацый Крыжовага шляху будуць закрануты такія тэмы, як аборты, праца ўрачоў, прабачэнне, любоў, усынаўленне, асаблівыя дзеці. Расклад: 17 сакавіка 18.15 – парафія Адшукання Святога ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя абароне сямейных хрысціянскіх каштоўнасцей

З 3-га па 10-га лістапада ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку праходзілі лекцыі і майстар класы, прысвечаныя абароне ненароджанага жыцця і сямейных хрысціянскіх каштоўнасцей. Pro-life праграма была арганізавана па ініцыятыве пробашча парафіі кс. Юрыя Жэгарына пры падтрымцы дабрачыннага фонда «Адкрытыя сэрцы» і Навагрудскага райвыканкама. — Я даўно знаёмы з дзейнасцю фонда «Адкрытыя сэрцы». Яго супрацоўнікі і валанцёры прапаведуюць агульнахрысціянскія сямейныя каштоўнасці ...

Читать далее »

На Глыбоччыне праходзіць акцыя «У абарону жыцця»

13 кастрычніка ў Глыбокім стартавала акцыя «У абарону жыцця», якая працягнецца да 20 кастрычніка. Галоўная мэта – сфарміраваць у моладзі станоўчае стаўленне да сямейных каштоўнасцяў. У раённай акцыі прымаюць удзел дактары і святары каталіцкай і праваслаўнай канфесіі. Асноўная аўдыторыя – старшакласнікі школ і навучэнцы Глыбоцкага дзяржпрафліцэя. 17 кастрычніка святары наведалі першую і другую гарадскія школы, дзе з прамовамі звярнуліся да ...

Читать далее »

Папа заснаваў Дыкастэрыю па справах свецкіх, сям’і і жыцця

4 чэрвеня Святы Айцец Францішак зацвердзіў “ad experimentum” cтатут новай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, у склад якой увойдуць, пачынаючы з 1 верасня, цяперашнія Папская рада па справах свецкіх і Папская рада па справах сям’і. З гэтага дня паўнамоцтвы абедзьвух дыкастэрый спыняюцца і яны перастаюць існаваць, гаворыцца ў спецыяльнай заяве Залы Друку Святога Пасаду. Змены адбыліся згодна з ...

Читать далее »

Аўтапрабегі ў абарону жыцця адбудуцца ў Віцебску і Магілёве

1 чэрвеня, у дзень абароны дзяцей, адбудуцца аўтапрабегі ў абарону жыцця ў Віцебску і Магілёве. Пачатак: — Віцебск — 12.00, паркінг каля крамы «Еўраопт» (пр-т Маскоўскі, 60А). — Магілёў — 16.30, ГЦ «Гіпа». Чакаем жадаючых з аўтамабілямі. Даведкі па тэл. +375 29 306-22-22, + 375 33 306-22-22.

Читать далее »

Аўтапрабег у абарону жыцця пройдзе ў Гомелі

У суботу, 28 мая, да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Гомелі пройдзе аўтапрабег. Каля дзесяці машын з надпісамі на сцягах і налепках «Аборты — адмова ад будучыні», «Падары жыццё», «Беларусь без абортаў» стартуюць з цэнтральнай плошчы Леніна ў 11.00, праедуць па некалькіх раёнах горада і вернуцца на плошчу, дзе мінакам будуць раздаваць інфармацыйныя брашуры пра наступствы абортаў , рэкамендацыі медыкаў ...

Читать далее »