18 мая Росіца зноў вітала сваіх пілігрымаў, якія прыехалі сюды цэлымі сем’ямі, каб разам з дзецьмі правесці гэты сонечны дзень, а некаторыя сужэнцы вырашылі прысвяціць гэты час выключна адно аднаму. Малітва ў росіцкай святыні распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыяй. Ружанец з разважаннямі на тэму сям’і і маёвае набажэнства аб’ядналі ўсе праблемы і жыццёвыя сітуацыі сучаснай ячэйкі грамадства. У гэты ...
Читать далее »Архив меток: а. Чэслаў Курэчка
Перамога жыцця над смерцю – вернікі ўшанавалі памяць ахвяраў росіцкай трагедыі (+відэа)
У суботу 16 лютага больш за дзве сотні вернікаў наведала вёску Росіцу, што ў Верхнядзвінскім раёне, каб ушанаваць гадавіну росіцкай трагедыі. 76 гадоў таму, з 16 па 18 лютага нацысцкія карнікі спалілі 1528 жыхароў Росіцы. Разам з імі ў агні загінулі і 2 святары – Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра. Гэту трагедыю апісала ў сваёй кнізе “Будзь воля Твая” пісьменніца ...
Читать далее »Глыбоцкія вернікі павіншавалі айца Чэслава Курэчку з гадавінай святарства
Віншаванне адбылося на свята сем’яў, якое прайшло ў Росіцы 12 мая. Свята айцец Чэслаў адзначаў 2 мая, калі споўнілася 19 гадоў, як ён стаў святаром. З гэтых дзевятнаццаці год ужо больш за дзесяць гадоў ён служыць у парафіі Святой Тройцы ў Росіцы. За час яго служэння і касцёл, і тэрыторыя вакол яго цалкам пераўтварылася. Зараз у Росіцу прыязджае шмат пілігрымаў, ...
Читать далее »Айцец Часлаў Курэчка ў Пагошчы: “Калі ваша вера моцная, Бог робіць для вас цуды” (+відэа)
У Нядзелю Божай Міласэрнасці, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначыў 8 красавіка, у парафіі Божай Міласэрнасці ў Пагошчы, што ў Відзаўскім дэканаце, адзначылі адпустовы фэст. На ўрачыстасць у храме сабраліся вернікі парафіі, а таксама госці з Браслава, Глыбокага і іншых навакольных парафій. Прыбылі таксама святары: айцец Часлаў Курэчка з Росіцы, ксёндз Вячаслаў Пялінак з Ідолты, айцец Анджэй Бочар з ...
Читать далее »І кветкі хваляць Пана: у Росіцы ў трэці раз прайшло свята кветак і ўраджаю
Сёлетняе свята супала з дзесяцігадовым юбілеем служэння ксяндза Чэслава Курэчкі ў Росіцы. Каб павіншаваць айца Чэслава і прыняць удзел у святочным богаслужэнні, у Росіцу прыехала шмат святароў і вернікаў. Перад святой Імшой айцец Сяргей Мацюшонак пазнаёміў вернікаў з жыццёвым шляхам святога Францішка Азіскага, які жыў на мяжы XII – XIII стагоддзяў і быў вядомы сваёй пашанай да ўсяго жывога. Гэтага ...
Читать далее »Росіца сабрала сем’і на супольную малітву
Чарговы раз Росіца сабрала сваіх пілігрымаў, але ўпершыню на спатканне сем’яў. Малітоўная сустрэча прайшла 1 мая 2017 года. Нягледзячы на тое, што на календары распачаўся май, нябесная канцылярыя вырашыла здзівіць і другі веснавы месяц распачаць снегападам. “Тое, што адбываецца на вуліцы, не зменіць нашага настрою. І вы, якія сюды прыехалі, каб памаліцца, праславіць Госпада, прасіць спагаду для нашых сем’яў, зможаце ...
Читать далее »«І кветкі хваляць Пана»: у Росіцы дзякавалі Богу за прыгажосць кветак
У другі раз у Росіцы прайшоў фестываль кветак. 17 верасня айцец Чэслаў Курэчка МІС зноў вітаў пілігрымаў, якія прыбылі ў касцёл Святой Тройцы на Верхнядзвіншыну, каб дзякаваць Богу за кветкі, іх прыгажосць і сёлетні ўраджай. Святар-кветкавод разам са сваімі парафіянамі і валанцерамі-пілігрымамі ў ваколіцах касцёла вырошчваюць больш за 200 відаў розных кветак і саджанцаў. Свята распачалося адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і ...
Читать далее »Росіца запрашае на «Фестываль кветак»
17 верасня ў Росіцы адбудзецца малітоўна-адпачынкавая сустрэча падзякі Богу за хараство прыроды і за сёлетні ўраджай. У малітоўнай частцы запрашаем на супольную адарацыю Найсвяцейшага Сакраманта і святую Імшу. Як заўсёды прапаноўваем у нашым Санктуарыі благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія прыступіць да святой споведзі. Мясцовыя жыхары падрыхтавалі для гасцей цікавую забаўляльную праграму, а а. Чэслаў Курэчка абяцае пачаставаць фірменнай грыбной поліўкай. ...
Читать далее »У Росіцы прайшло свята буслоў (+відэа)
Мерапрыемства адбылося 30 красавіка пад назвай “Зямля пад беламі крыламі”. Ідэя гэтага свята належыць айцу Чэславу Курэчку МІС, які ўжо восем гадоў служыць у Росіцы. Ён быў і асноўным арганізатарам свята. Дапамагалі яму ў гэтым парафіяне, супрацоўнікі Дома культуры з суседняй Сар’і, святары, проста неабыякавыя людзі. «Я выбраў буслоў, бо гэта сімвал нашай краіны, нашай Беларусі. А я люблю гэтых ...
Читать далее »Каталіцкая парафія ў Росіцы запрашае на свята «Зямля пад белымі крыламі»
Айцец Чэслаў Курэчка МІС запрашае ў Росіцу на свята «Зямля пад белымі крыламі», якое запланавана на 30 красавіка 2016 года. Асноўныя ідэі свята: — абарона беларускіх сем’яў перад сучаснымі выклікамі; — малітва за Беларусь; — клопат аб навакольным асяроддзі ў Беларусі. «Бусел – сімвал Беларусі і сімвал сям’і. Хочацца падкрэсліць гэтым святам неабходнасць абароны нашай Бацькаўшчыны і сям’і ад усялякага ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!