Папа Францішак у нядзелю, 11 лютага, вырашыў патэлефанаваць прыёмнай маці непаўнаспраўнага чалавека, які ад нараджэння прыкаваны да ложка паралічам, паведамляе gosc.pl.
Люцыяна Галлус на Сардзініі апякуецца 28-гадовым маладым чалавекам, якога пакінула біялагічная маці, калі яму было сем месяцаў. Матэі Монтэ пакутуе на прагрэсіўны параліч. Змучаная жанчына, нягледзячы на ўсё змагаецца за годнае жыццё прыёмнага сына, нядаўна звярнулася са старонак мясцовай прэсы з просьбай аб фінансавай дапамозе на набыццё артапедычнага ложку з супрацьпролежневым матрацам. Заклік быў пачуты: адно з дабрачынных таварыстваў вырашыла пакрыць усю суму.
Калі ў нядзелю 11 лютага, у Сусветны дзень хворага, у 8.55 Люцыяна ўзяла тэлефон і пачула словы «Гэта Папа Францішак», то аж прысела ад нечаканасці. Размова доўжылася каля 10 хвілін. [Папа] «сказаў мне, што моліцца за мяне, і падзякаваў, што я прыняла гэтага дзіцяці, гэтага «сына ўзлюбленага»(…) Ён напоўніў маё сэрца надзеяй і супакоем. «Матэі табе даручаны нездарма. Гасподзь ахвяраваў яго табе як дар», сказаў мне Святы Айцец», — распавядае Люцыяна Галлус.
«Я сказала Папу, што вельмі шмат такіх, як Матэа, і з-за ўразання выдаткаў на службу здароўя на Сардзініі яны маюць сур’ёзныя цяжкасці і несправядлівасці. Нельга эканоміць на хворых, старых, патрабуючых, якія нічога не мелі ў жыцці! Што яшчэ ў іх хочуць забраць?»- пытаецца жанчына.
Матэі і Люцыяну ў Ватыкане ведаюць, таму што іх некалькі разоў прымалі на аўдыенцыях Папы св. Ян Павел II і Бэнедыкт XVI.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!