Святары і навукоўцы 12 лютага сыдуцца ў Мінску ў дэбатах «Навука і рэлігія ў XXI стагоддзі»

navuka_religiaДэбаты адбудуцца на няпростыя і спрэчныя тэмы на стыку навукі і хрысціянскай рэлігіі. Удзел у іх возьме Місіянерская лабараторыя пры кафедры апалагетыкі Мінскай Духоўнай Акадэміі. Падзея пройдзе з 19 да 21 гадзін у мінскай антыкавярні «Хто такі Джон Голт?» (вул. Шорная, 20).

Уваход платны: 50 000 руб.

Удзельнікі дэбатаў:
кс. Кірыл Бардонаў, каталіцкі святар, дактарант (аспірант) Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта;
Аляксандр Кухта, праваслаўны святар, намеснік старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (той самы відэаблогер з «падваеннеам асобы», пра якога «НН» пісала раней);
Тарас Талькоўскі, евангельскі хрысціянін. У 2015 скончыў багаслоўскі каледж у Лондане. З’яўляецца служкам царквы «Новая Зямля».
Ілья Бабоўнік, фізік-тэарэтык. Удзельнік аднаго з эксперыментаў на Вялікім адронным калайдары. Арганізатар цыклу навукова-папулярных лекцый.

Вядоўца-мадэратар: Сяргей Яскевіч, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, уладальнік прэміі Савета дэпутатаў РБ і прэміі Прэзідэнта РБ, лаўрэат міжнародных фестываляў, рэжысёр-пастаноўшчык, драматург і мастацтвазнаўца.

У спісе ўдзельнікаў магчымыя змены.

Падчас дэбатаў будуць абмяркоўвацца тэмы:
1) сучасныя факты «за» і «супраць» існавання біблейскага Бога;
2) тэорыі эвалюцыі;
3) тэорыі зараджэння Сусвету;
4) генетычныя даследаванні і кланаванне.

У абстаноўцы ўзаемапавагі кожны з удзельнікаў выкажа сваё меркаванне аб асноўнай тэматыцы, зможа адказаць на пытанні апанентаў і публікі.

для друку для друку