Сусветна вядомы італьянскі тэнар Андрэа Бачэлі выступіць падчас “Свята сем’яў” на стадыёне “Croke Park” у Дубліне ў рамках Сусветнай сустрэчы сем’яў.
25 жніўня 2018 г. да яго далучацца таксама знакаміты ірландскі вакальна-танцавальны ансамбль “Riverdance”, а таксама выбітны ірландскі флейтыст Джэймс Голуэй. У святочным мерапрыемстве прыме ўдзел Папа Францішак, які выступіць з прамовай перад сем’ямі з усяго свету.
Для ўдзелу ў глабальным сямейным форуме, які будзе праходзіць 21-26 жніўня 2018 г., ужо запісаліся 15 тыс. чалавек з 114 краін свету. Разам з ірландцамі, гэта больш за 30 тыс.
У той жа час, на заключную Эўхарыстыю форуму, якую ў Фенікс-парку ўзначаліць Пантыфік, былі размеркаваны паўмільёна квіткоў, палову з якіх атрымалі мясцовыя жыхары. Бясплатныя квіткі разышліся на працягу двух тыдняў, прычым першыя 400 тыс. забраніравалі на працягу першых 48 гадзін.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
