30 мая ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося сямейнае свята для дзяцей і іх бацькоў.
Пачалося ўсё ўрачыстай святой Імшой, на якой адбылося прыняцце кандыдатаў ў міністранты, а таксама новыя ўдзельнікі клуба святога Дамініка Савіа склалі сваё абяцанні, а старэйшыя — аднавілі іх.
Пасля святой Імшы дзяцей і іх бацькоў чакалі гульні, падчас якіх яны маглі пазнаёміцца з рознымі святымі і радасна правесці час. За кожную гульню ўдзельнікі атрымлівалі «надзейкі», якія ў выніку можна было абмяняць на салодкі пачастунак альбо набыць сабе падарунак. Напрыканцы свята быў падведзены вынік латэрэі, у якой тры пераможцы атрымалі падарункі для ўсёй сям’і.
Скончылася свята супольным фотаздымкам і благаслаўленнем ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB.
кс. Артур Ляшнеўскі SDB
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!











