Салезіянскія дні моладзі пройдуць у Мінску з 27 па 28 студзеня ў парафіі святога Яна Хрысціцеля.
Дэвіз сустрэчы: «Мы сям’я! Кожны дом — школа жыцця і любові». Арганізатары запрашаюць моладзь ад 10 класа і да 35 гадоў .
27 студзеня
18.00 – Прыезд і рэгістрацыя
19.00 – Вячэра
20.00 – 20.30 – Вольны час
20.30 – 22.00 – Салезіянскі двор
22.30 – 23.30 – Адарацыя
28 студзеня
9.00 – Ютрань і канферэнцыя
10.00 – Падрыхтоўка да Дон Боско шоў / экскурсія па горадзе
11.30 – 12.30 – Ланч
14.00 – Святая Імша
16.00 – Дон Боско шоў
17.30 – Вячэра
Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю магчыма ў кс. Паўла Шчарбіцкага SDB па тэлефоне +375293897669.
