Салезіяне ксяндза Боска з вялікай радасцю і гонарам запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстым завяршэнні святкавання юбілею 100-годдзя дзейнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Дзякуючы першаму сабрату салезіяніну ксяндзу Людвігу Гастыле, які ў 1921 годзе прыбыў на землі нашай Бацькаўшчыны, каб сеяць тут зерне салезіянскай харызмы, усё сучаснае пакаленне духоўных сыноў і дачок ксяндза Боска мела ўнікальную магчымасць у 2021 годзе адзначыць юбілей 100-годдзя прысутнасці салезіянаў на Беларусі.
Пачынаючы з восені 2021 года было праведзена шмат яскравых мерапрыемстваў, прысвечаных пазнаванню гісторыі салезіянскага таварыства, папулярызацыі прывентыўнай сістэмы выхавання ксяндза Боска, распаўсюджванню салезіянскай харызмы.
Урачыстае святкаванне завяршэння юбілею распачнецца ў суботу 24 верасня праграмай, прысвечанай моладзі ад 14 год. Для ўдзелу неабходна абавязкова прайсці рэгістрацыю ТУТ>> да 19 верасня.
Праграма ўрачыстасці:
24 верасня:
10.00 – збор зарэгістраваных удзельнікаў у Бараўлянах (вул. Аляксандрава, 4А);
13.00 – пачатак праграмы для моладзі (актыўная частка праграмы будзе адбывацца пад адкрытым небам, неабходна мець зручную вопратку);
20.00 – вечар праслаўлення (Мінск, Серабранка)
25 верасня:
У нядзелю 25 верасня адбудзецца працяг святкавання ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля, Серабранка:
10.00 — урачыстая святая Імша падзякі за 100-гадовую дзейнасць салезіянскага таварыства на тэрыторыі Беларусі;
12.30 – святочная праграма.
Шчыра запрашаем асаблівым чынам дзяцей і моладзь, а таксама кожнага, каго захапляе харызма святога Яна Боска, прыняць удзел у святочных мерапрыемствах.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!