Росіцкія ўрачыстасці сёлета пройдуць 5-6 жніўня (абноўлена)

druja_rosica_39Айцы-марыяне запрашаюць на летнія ўрачыстасці ў Росіцу, каб традыцыйна ўшанаваць мучанікаў Юрыя і Антонія. Сёлета адбудзецца падзяка Богу за кананізацыю Заснавальніка Кангрэгацыі айцоў-марыянаў Станіслава Папчынскага, якая адбылася 5 чэрвеня ў Ватыкане.

Урачыстасці распачнуцца святой Імшой для пілігрымаў 5 жніўня ў 18.00.

У сувязі з Сусветнымі днямі моладзі ў Кракаве, у гэтым годзе адбудзецца адна пілігрымка Полацк-Росіца, якая распачне свой шлях 2 жніўня.

Запіс і падрабязная інфармацыя: +375 29 713 02 33 — а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Дадатковая інфармацыя: mic-rosica@tut.by

План урачыстасцяў:

5 жніўня, пятніца

18.00 – святая Імша для пілігрымаў;
20.00 – Акафіст да Святой Багародзіцы (вернікі Грэка­Каталіцкай Царквы);
21.00 – падрыхтоўка да споведзі;
21.30 – Нешпары за памерлых;
22.30 – Адарацыя (малітва праслаўлення).

6 жніўня, субота

24.00 – святая Імша ў гонар святых мучанікаў Юрыя і Антонія з працэсіяй на пляц мучаніцтва;
02.00 – Набажэнства на пляцы мучаніцтва;
03.00 – Росіцкі крыжовы шлях;
06.00 – Гадзінкі;
06.30 – Літургія ўсходняга абраду (вернікі Грэка-­Каталіцкай Царквы);
08.00 – Ютрань;
09.00 – Ружанец з разважаннямі;
10.00 – Росіцкая кніга цвярозасці;
11.00 – канферэнцыя “Святы Станіслаў Папчынскі – заснавальнік Кангрэгацыі айцоў­-марыянаў”;
12.00 – святая Імша ў гонар святога Станіслава Папчынскага.

для друку для друку