5 жніўня айцец Чэслаў Курэчка МІС шчыра вітаў пілігрымаў, якія прыйшлі ў Росіцкую святыню. 57 паломнікаў з Полацку прыбылі пешшу разам з а. Аляксандрам Жарнасекам МІС, 38 асоб прыйшлі з Мёраў на чале з кс. Кшыштафам Мянкінам і 19 барысаўчан прыехалі на роварах.
Святая Імша для пілігрымаў у гэтым годзе стала двойчы адметнай. Па-першае, на самым пачатку Эўхарыстыі ў святыню ўрачыстай працэсіяй былі ўнесены рэліквіі святога Станіслава Папчынскага, заснавальніка ордэна айцоў-марыянаў, кананізацыя якога адбылася 5 чэрвеня 2016 года ў Ватыкане. Другой адметнасцю было тое, што св. Імшу ўпершыню ў гэтым касцёле цэлебраваў а. Павел Федаровіч, марыянін, які прыняў сакрамант святарства 28 мая бягучага года ў Мінску.
Гамілію для пілігрымаў прамовіў а. Аляксандр Жарнасек, які нагадаў значнасць слова Fiat – Марыйнага адказу Богу. Святар таксама засяродзіў увагу на тое, што Езус не выбірае багатых і бедных, а праяўляе Сваю міласэрнасць да ўсіх, хто Яе прагне.
На заканчэнне св. Імшы для пілігрымаў новапрэзбітэр Павел удзяліў прыміцыйнае бласлаўленне святарам, кансэкраваным асобам і ўсім прысутным вернікам.
Наступным пунктам святкавання росіцкіх урачыстасцей стаў Акафіст да Святой Багародзіцы.
Марына Сінкевіч, тэкст і фота
Чытайце таксама:
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!


































