Сёлета ўрачыстасці ў Дыяцэзіяльным санктуарыі Валадаркі Азёраў у Браславе пройдуць 22 і 23 жніўня пад дэвізам «З Марыяй да Бога – шлях надзеі».
Праграма
22 жніўня, пятніца
16.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў
18.00 – канферэнцыя “Марыя – надзея Касцёла” (а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС);
19.00 – св. Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй);
21.00 – Акафіст (вернікі Грэка- каталіцкай Царквы);
21.30 – Крыжовы шлях;
22.30 – малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом;
23.15 – працэсія з копіяй абраза Маці Божай, ружанцовая малітва.
23 жніўня, субота
00.00 – св. Імша (Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі);
02.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта (прыватная малітва);
07.00 – святая Імша на лацінскай мове;
08.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
09.00 – Ружанцовая малітва, споведзь;
11.30 – урачыстая св. Імша (з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа). Будзе прамая трансляцыя на Беларускім тэлебачанні.
