Чакаць прыняцця Першай св. Камуніі з малітвай і вывучаючы катэхізіс, каб паглыбляць знаёмства з Езусам, узрастаючы ў дабрыні і служэнні іншым, — заклікаў Папа 17 мая 2020 г. пасля малітвы «Уладарка Неба».
Пантыфік заўважыў, што ў маі ў многіх парафіяй існуе традыцыя цэлебрацыі св. Імшы з удзяленнем Першай св. Камуніі, але сёлета, па прычыне пандэміі, гэты цудоўны і святочны момант веры быў перанесены. «Таму жадаю скіраваць цёплыя думкі да дзяцей, якія павінны былі першы раз прыняць Эўхарыстыю», — сказаў Папа.
«Дарагія, запрашаю вас перажыць гэты час чакання ў якасці магчымасці падрыхтавацца да яго яшчэ лепш: з малітвай, чытаючы катэхізіс, каб паглыбіць знаёмства з Езусам, узрастаючы ў дабрыні і служэнні іншым. Добрага шляху!», — падбадзёрыў Святы Айцец.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
