9 лютага ў Баранавічах, дзе пройдзе хрысціянскі музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў», валанцёры будуць збіраць ахвяраванні на патрэбы гомельскай Дабрачыннай каталіцкай Місіі «Карытас-Міласэрнасць». Нагадаем, уваход на канцэрт будзе бясплатным, а па яго завяршэнні ўсе жадаючыя змогуць зрабіць ахвяраванні.
Сродкі, у першую чаргу, будуць накіраваныя на расходы па дастаўцы ў школу выхаванцаў гомельскай «Дзіцячай вёскі» (інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця). Нагадаем, нядаўна для гэтых мэтаў МЗС Польшчы падарыў «Карытас-Міласэрнасць» мікрааўтобус.
Таксама частку сабраных сродкаў плануецца накіраваць на будаўніцтва Інтэгратыўнага тэрапеўтычна-адукацыйнага цэнтра ў «Дзіцячай вёсцы». Дарэчы, з Гомеля на канцэрт у Баранавічы накіруюцца каля 20 маладых католікаў.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!