Мужчын запрашаюць на рэкалекцыі паразважаць пра ролю Эўхарыстыі ў жыцці

«Мужчыны св. Юзафа» запрашаюць мужчын (18+) прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Роля Эўхарыстыі ў духоўным жыцці», якія адбудуцца з 21 па 23 лістапада 2025 года ў рэкалекцыйным доме Бога Айца пры парафіі Святой Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі раён).  Духоўныя практыкаванні будзе праводзіць а. Андрэй Букштан OFMCap.

“Пазнаванне сутнасці і значэння Эўхарыстыі спрыяе глыбейшаму перажыванню гэтага найвялікшага цуду. Адначасова шчырая сустрэча з Эўхарыстычным Езусам прыносіць адпаведны плён і ўплывае на веру канкрэтнага чалавека.”

Праграма (магчымыя змены):

21 лістапада, пятніца

20.00 – вячэра
21.00 – Святая Імша з гаміліяй
22.00 – пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі

22 лістапада, субота

8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina
9.00 – снеданне
10.00 – канферэнцыя №1
11.15 – кава-паўза
12.00 – Святая Імша з гаміліяй
13.00 – абед
13.30 – вольны час
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.15 – канферэнцыя №2
16.30 – кава-паўза
17.00 – Адарацыя (з Ружанцам), магчымасць споведзі
18.30 – вячэра
20.30 – дыскусія па канферэнцыях
22.00-8.00 – індывідуальная начная Адарацыя

23 лістапада, нядзеля

7.30 – ранішняя малітва, Lectio Divina
8.00 – Святая Імша з гаміліяй
9.00 – снеданне
10.00 – канферэнцыя №3
11.30 – кава-паўза
12.00 – пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў
13.00 – абед
13.30 – благаслаўленне, заканчэнне

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 29 588 34 56 Вячаслаў
+375 29 546 83 19 Аляксандр
+375 29 546 83 19 Viber, Telegram

Ахвяраванне за ўдзел, уключна з начлегам і харчаваннем, складае 120 рублёў + дабравальнае ахвяраванне для айца-рэкалекцыяніста.

З сабой узяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.

для друку для друку