У нашай краіне ўжо 101 год з 18 лістапада 1920 года дзяцей легальна забіваюць ва ўлонні маці. Штодня ў Беларусі больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак гінуць толькі ў выніку абортаў, не кажучы ўжо аб знішчэнні эмбрыёнаў пры дапамозе спіраляў, гармонаў і ЭКО. Таму ў наш час саблівым чынам «неабходная вялікая малітва за жыццё, якое ідзе праз увесь свет» (Св. Ян Павел II, Evangelium Vitae, 100).
Ідэя малітоўных кангрэсаў у абарону жыцця ўзнікла ў сярэдзіне 2000-х гадоў і была рэалізавана пры актыўным удзеле міжнароднай каталіцкай пралайф-арганізацыі Human Life International, малітоўнага руху «Памочнікаў каштоўных Божых немаўлят», заснаванага кс. Філіпам Рэйлі ў ЗША, Цэнтрам Жыцця ў Вене, Зальцбургу, Мюнхене і іншых гарадах.
Беларускія абаронцы жыцця бралі ўдзел у малітоўных кангрэсах у абарону жыцця ў 2008 (Лурд), 2010 (Рым), 2012 (Вена) і 2015 (Фаціма) гадах, добра зразумелі іх сутнасць і важнасць і зараз вырашылі перанесці іх на нашу беларускую глебу.
Адметнай рысай малітоўных кангрэсаў з’яўляецца не толькі слуханне дакладаў і ўдзел у абмеркаванні важных пытанняў аховы жыцця і сям’і, але і непасрэдна малітва ў абарону жыцця. Напрыклад, у 2015 годзе ўдзельнікі кангрэса здзейснілі малітоўнае шэсце да бальніцы, дзе здзяйсняюцца аборты, дакладна так, як гэта ўжо на працягу трох дзясяткаў робяць абаронцы жыцця ў многіх краінах.
Менавіта таму першы малітоўны пралайф-кангрэс у Беларусі будзе ўключаць у сябе не толькі навуковыя даклады, але і сведчанні абаронцаў жыцця, паломніцтва з белымі крыжамі да санктуарыя Багародзіцы Новага Жыцця ва Уселюбе (14 км пешшу) і мноства малітваў на працягу кожнага дня кангрэса, з начной адарацыяй і Урачыстым Актам Пакаяння за грахі нашай краіны супраць жыцця і сям’і, якое біскупы зачытаюць пасля св. Імшы 20 лістапада.
Для каго гэты кангрэс? Для абаронцаў жыцця, членаў сямейных малітоўных рухаў, духоўнага ўсынаўлення, выпускнікі школ сямейнага жыцця, а таксама тых, хто пакутуе ад наступстваў абортаў у сваіх сем’ях.
Арганізатары:
- Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы»
- Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- Парафія Св. Міхала Арханёла, Навагрудак
Дакладчыкі:
- Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
- Kс. Франчэска Джардана, доктар філасофіі, дырэктар Еўрапейскага офіса Human Life International (Італія),
- Габрыэла Кубі, каталіцкі сацыёлаг і пісьменнік, Германія,
- Ірына Мальцава, псіхолаг, Расія,
- Іван Пузанаў, тэолаг, клінічны псіхолаг, Віцебск,
- Уладзіслаў Валаховіч, доктар багаслоўя, Магілёў,
- А. Віталь Сапега ОР (Віцебск),
- кс. Віталь Цыбульскі (Уселюб),
- Аліна Санько (Гродна),
- Антаніна Зялінская (Обнінск, Расія).
Праграма
Чацвер, 18 лістапада
18.00 – Св. Імша ў інтэнцыі адкуплення грахоў абортаў у 101-ю гадавіну іх легалізацыі ў Савецкай Расіі (прывітальнае слова — кс. Юрый Жэгарын)
19.00 — Вячэра
20.00 — Сведчанні ўдзельнікаў
21.30-22.30 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
Пятніца, 19 лістапада
8.30 — Сняданак
9.30 — Роля Human Life International у фарміраванні пралайф-руху ў краінах былога СССР — а. Франчэска Джардана, Рым
11.00 — А. Філіп Рэйлі і яго малітоўныя акцыі ў ЗША і Еўропе — І. Пузанаў
12.00 — Св. Фама Аквінскі і яго вучэнне аб пачатку чалавечага жыцця — А. Віталь Сапега ОР
13.00 — Абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (касцёл Св. Міхаіла Арханёла)
15.20 — Крыжовы шлях у абарону жыцця (касцёл Св. Міхаіла Арханёла)
16.30 — Ад акіяна да акіяна. Сусветная пралайф-акцыя з Іконай Маці Божай у абарону жыцця – Сведчанне Уладзіслава Валаховіча
17.30 – Развіццё малітоўнага пралайф-руху ў Гродне – Аліна Санько
18.00 — Св. Імша ў інтэнцыі абаронцаў жыцця
19.00 — Вячэра
20.00 — Адказы святароў на пытанні
22.00-7.00 – Начная адарацыя ў інтэнцыі адкуплення грахоў супраць жыцця і сям’і (паралельна з 22.00 – споведзь)
Субота, 20 лістапада
7.00 – Заканчэнне адарацыі і св. Імша
8.00 — Сняданак
9.00-14.00 — Паломніцтва ў Санктуарый Маці Божай Новага Жыцця, Уселюб (пешшу 14 км).
Абед па дарозе.
14.00 — Прывітанне і канферэнцыя «Знікненне веры і ахвярнага служэння» – кусташ Санктуарыя, кс. Віталь Цыбульскі
15.00 — Ружанец Абаронцаў жыцця ў Санктуарыі Маці Божай Новага Жыцця. Вяртанне ў Навагрудак на аўтобусе
16.00 — Вінаграднік Рахілі — хрысціянскі адказ на тэрапію постабортнага сіндрому — Ірына Мальцава, Расія
17.00 — Абарона жыцця з моманту зачацця да натуральнай смерці. Вучэнне Каталіцкага Касцёла. – У. Валаховіч
18.00 – Св. Імша з урачыстым актам пакаяння (Старшыня ККББ Алег Буткевіч, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
20.00 — Урачыстая вячэра абаронцаў жыцця
21.00 — Адказы святароў на пытанні і сведчанні абаронцаў жыцця
Нядзеля, 21 лістапада
8.00 — Сняданак
9.00 — Ружанец абаронцаў жыцця
10.00 – Св. Імша (Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
11.30 – Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, ганаровага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
12.30 — Габрыэла Кубі — Гендэрная рэвалюцыя ў дзеянні. Ці ёсць выйсце?
14.30 — Абед
15.30 — Экскурсія па Навагрудку
Для дзяцей будзе няня, каб магла прыехаць уся сям’я. Пасілак і пражыванне — у рэкалекцыйным доме пры касцёле Св. Міхаіла Арханёла (г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1).
Даведкі і рэгістрацыя па тэлефоне +37529 812-22-76 (viber), электронная пошта: prolife.belarus@gmail.com
Увага: праз 5 дзён пасля малітоўнага кангрэсу адбудзецца 3-дзённы рэкалекцыйны курс па вылячэнні ад пjстабортнага сіндрому (ПАС) «Вінаграднік Рахілі», інфармацыя аб якім будзе прадстаўлена на Кангрэсе.
